Темы

Свята асветы, культуры і кнігадрукавання

Свята асветы, культуры і кнігадрукавання

Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах — цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў. Так, напрыклад, такое свята праходзіла ў 1994 годзе ў Полацку, у  1995-м — у Тураве, у 1997-м — у Нясвіжы, у 2002-м — у Міры, у 2013-м — у Быхаве, у 2020-м — у Бялынічах. Сяголета 4—5 верасня XХVIII Дзень беларускага пісьменства пад слоганам “Слова нас аб’ядноўвае” адбудзецца ў горадзе Капыль Мінскай вобласці.

Адной з важных частак Дня пісьменства па традыцыі стане міжнародны круглы стол з удзелам пісьменнікаў, філосафаў, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Гэта мерапрыемства пройдзе 4 верасня ў 12:00 у фарматах афлайн і анлайн.  

Таксама 4 верасня адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Капыльскія чытанні”, а яшчэ пройдзе творчы вечар для ўдзельнікаў і гасцей свята ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Асноўны дзень свята — 5 верасня. Ключавыя мерапрыемствы:

— урачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства,

— перадача эстафеты гораду Добрушу (Гомельская вобласць) — сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе,

— цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі,

— цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVIII Дню беларускага пісьменства,

— адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Дзмітрыю Жылуновічу) — ураджэнцу горада Капыль, беларускаму пісьменніку, драматургу, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,

— адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства,

— адкрыццё Алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі — наватарскі праект Саюза мастакоў,

— урачыстая цырымонія закрыцця Дня беларускага пісьменства.

На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць Фестываль кнігі і прэсы, жыхары і госці горада змогуць наведаць тэматычныя павільёны.

Першы з іх — “Памяць”, дзе будуць прадстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі, пройдуць сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта “Партызаны Беларусі” выдавецкага дома “Беларусь сегодня”.

У павільёне “Традыцыі і сучаснасць” можна будзе азнаёміцца з выставай кніг, якія распавядаюць пра традыцыі і звычаі Беларусі. Будзе арганізаваны паказ абраду “Цары”, уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, а ў моладзі будзе магчымасць прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе.

“Разам з кнігай мы расцём” — у гэтым павільёне прадставяць літаратуру для дзяцей і падлеткаў, пройдуць сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае.

“Слова пісьменніка” — тут адбудуцца сустрэчы з сучаснымі беларускімі аўтарамі і аўтограф-сесіі.

“Адзінства” — менавіта такую назву атрымаў павільён, прысвечаны Году народнага адзінства.

Акрамя таго, падчас свята будуць працаваць гандлёвы павільён ААТ “Белкніга”, экспазіцыі рэспубліканскіх СМІ і СМІ Мінскай вобласці, “Паштовы павільён” РУП “Белпошта”, тэматычныя літаратурныя і спартыўныя пляцоўкі.

Па інфармацыі mininform.gov.by

Последние новости

Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем