Темы

Свята асветы, культуры і кнігадрукавання

Свята асветы, культуры і кнігадрукавання

Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах — цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў. Так, напрыклад, такое свята праходзіла ў 1994 годзе ў Полацку, у  1995-м — у Тураве, у 1997-м — у Нясвіжы, у 2002-м — у Міры, у 2013-м — у Быхаве, у 2020-м — у Бялынічах. Сяголета 4—5 верасня XХVIII Дзень беларускага пісьменства пад слоганам “Слова нас аб’ядноўвае” адбудзецца ў горадзе Капыль Мінскай вобласці.

Адной з важных частак Дня пісьменства па традыцыі стане міжнародны круглы стол з удзелам пісьменнікаў, філосафаў, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Гэта мерапрыемства пройдзе 4 верасня ў 12:00 у фарматах афлайн і анлайн.  

Таксама 4 верасня адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Капыльскія чытанні”, а яшчэ пройдзе творчы вечар для ўдзельнікаў і гасцей свята ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Асноўны дзень свята — 5 верасня. Ключавыя мерапрыемствы:

– урачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства,

– перадача эстафеты гораду Добрушу (Гомельская вобласць) — сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе,

– цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі,

– цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVIII Дню беларускага пісьменства,

– адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Дзмітрыю Жылуновічу) — ураджэнцу горада Капыль, беларускаму пісьменніку, драматургу, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,

– адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства,

– адкрыццё Алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі — наватарскі праект Саюза мастакоў,

– урачыстая цырымонія закрыцця Дня беларускага пісьменства.

На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць Фестываль кнігі і прэсы, жыхары і госці горада змогуць наведаць тэматычныя павільёны.

Першы з іх — “Памяць”, дзе будуць прадстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі, пройдуць сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта “Партызаны Беларусі” выдавецкага дома “Беларусь сегодня”.

У павільёне “Традыцыі і сучаснасць” можна будзе азнаёміцца з выставай кніг, якія распавядаюць пра традыцыі і звычаі Беларусі. Будзе арганізаваны паказ абраду “Цары”, уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, а ў моладзі будзе магчымасць прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе.

“Разам з кнігай мы расцём” — у гэтым павільёне прадставяць літаратуру для дзяцей і падлеткаў, пройдуць сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае.

“Слова пісьменніка” — тут адбудуцца сустрэчы з сучаснымі беларускімі аўтарамі і аўтограф-сесіі.

“Адзінства” — менавіта такую назву атрымаў павільён, прысвечаны Году народнага адзінства.

Акрамя таго, падчас свята будуць працаваць гандлёвы павільён ААТ “Белкніга”, экспазіцыі рэспубліканскіх СМІ і СМІ Мінскай вобласці, “Паштовы павільён” РУП “Белпошта”, тэматычныя літаратурныя і спартыўныя пляцоўкі.

Па інфармацыі mininform.gov.by

Последние новости

Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Две ночи в лесу провел мужчина, заблудившийся в Бобруйском районе

10 июля 2025
Читать новость
Спорт

На чемпионате Беларуси в байдарке-двойке на 500 метров победу одержали Худенко и Литвинчук

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Грозы, ливни, местами град: оранжевый уровень опасности сохраняется на 11 июля в Могилевской области

10 июля 2025
Читать новость