Темы

З якімі скаргамі і прапановамі звяртаюцца глушчане да мясцовай улады. Зваротная сувязь

За першае паўгоддзе ў Глускі раённы выканаўчы камітэт ад грамадзян паступіла 62 звароты, у тым ліку 36 — у другім квартале. Адзінаццаць пытанняў вырашана станоўча, два часткова, тры ўзяты на кантроль, яшчэ па трох зваротах дадзены адмоўныя адказы, астатнія знаходзяцца на стадыі разгляду, расказала начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Валянціна Дзяшчэня.

Так, пасля звароту наконт забруджвання берага рэчкі (так званы Высокі бераг) бытавымі адыходамі ў пазначаным месцы было праведзена некалькі рэйдаў, людзям нагадалі, што нельга, адпачываючы на прыродзе, пакідаць там бытавыя адыходы, і папярэдзілі аб адказнасці за парушэнне нормаў і правілаў (купанне ў забароненым месцы, распіцце спіртных напояў у грамадскім месцы).

Абкошванне парку і тэрыторыі воінскіх пахаванняў, высяканне кустоў, выдаленне сямі аварыйных дрэў і інвазіўных раслін, знос 130 метраў лядашчага плоту — такая работа па добраў-парадкаванні праводзілася ў Касарычах сяголета, аб чым дадзены адказ на зварот, які тычыўся навядзення парадку ў вёсцы. Што да рамонту асобна ўзятага дома (дом № 6 па Маладзёжнай вуліцы ў Катцы), то там праведзены частковы рамонт даху, адрамантавана і пачышчана ліўневая каналізацыя, а рамонт падмурка і стыкаў сценавых панэляў, заліванне адмосткі плануецца выканаць у трэцім квартале. Выкананы і рамонт (падсыпка асфальтагранулятам і грэйдзіраванне) дваровай тэрыторыі дома № 190 па вуліцы Цэнтральнай у Калацічах, больш таго, заменены каркас дзвярэй у пад’ездзе дома, “Жылкамгас” заказаў аконныя рамы ў ПМК-249, калі яны будуць гатовы, іх паставяць.

З Падлужжа паступіла абгрунтаваная скарга на  перабоі з вадой, і адпаведныя меры былі прыняты: сіламі Глускага ўчастка “Бабруйскводаканала” сістэма водазабеспячэння прыведзена ў належны стан. Што да аплаты за ваду, то спрэчныя пытанні трэба ўдакладняць у спецыяліста абласнога цэнтра інфарма-цыйных сістэм, дзе налічваецца аплата (яго кабінет у канторы “Жылкамгаса”), а ўвогуле, каб не ўзнікала пытанняў і непаразуменняў, лепш паставіць лічыльнік вады і плаціць за яе рэальнае спажыванне —  такая рэкамендацыя ўтрымліваецца ў афіцыйным адказе.

Жыхарка Глуска наракае на непарадак на дзіцячай пляцоўцы каля дома № 24 па вуліцы Гагарына і пераканана, што звязана гэта з рэалізацыяй спіртных напояў у магазіне АЗС № 17, якая знаходзіцца недалёка, таму прапануе забараніць тут іх кругласутачны продаж. Пасля звароту адпаведнае даручэнне было дадзена РАУС, яго супрацоўнікі праводзілі маніторынг пляцоўкі, але парушэнняў там не выявілі, а вось на тэрыторыі АЗС зарэгістравана аж пяць парушэнняў, і ўсе — знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення. Што да забароны кругласутачнага продажу спіртнога, то закон дазваляе гэта зрабіць тады, калі аб’ект не адпавядае крытэрыям грамадскай бяспекі (гэту адпаведнасць вызначае аддзел унутраных спраў) і калі ў райвыканкам  сістэматычна (тры і болей разоў цягам года) ад грамадзян, што жывуць у радыусе 50 метраў ад такога аб’екта, паступаюць абгрунтаваныя скаргі на яго работу ў перыяд з 23 і да 7 гадзін. Дык вось з РАУС у райвыканкам заключэння аб неадпа-веднасці магазіна АЗС крытэрыям грамадскай бяспекі не паступала, не было і зваротаў ад грамадзян (што пражываюць у радыусе 50 метраў ад аб’екта) на тое, што ў начны час парушаюцца іх правы і інтарэсы. А раз так, то законных падстаў, каб забараніць кругласутачны продаж спіртнога ў магазіне АЗС, у мясцовай выканаўчай улады няма. Разам з гэтым магазін на аўтазапраўцы і ўся яе тэрыторыя і далей будуць у полі зроку міліцыі.

У адным са зваротаў узнімалася пытанне пра асвятленне вуліц у вёсцы Хваставічы і адсутнасць там тратуараў. Вядома ж, добра было б і нават хацелася б, каб цёмных плямаў (чытай — неасветленых месцаў) ноччу на глускіх і вясковых вуліцах не сустракалася, каб паўсюдна (пажадана з абодвух бакоў праезнай часткі) былі зручныя пешаходныя дарожкі. Аднак жа ўсё гэта будуецца і ладзіцца не пад індывідуальныя запыты, а згодна з прынятымі на заканадаўчым узроўні нормамі і стандартамі. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра “Метадычныя рэкамендацыі па ацэнцы выканання сістэмы сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі”, згодна з пунктам 7 абзаца 6 гэтых Рэкамендацый для сельскіх населеных пунктаў, якія не з’яўляюцца аграгарадкамі, нарматыў па асветленасці вуліц лічыцца выкананым, калі светлакропкі ёсць на ўездзе і выездзе (не менш за дзве на населены пункт), а таксама каля аб’ектаў сацыяльнага і культурна-бытавога прызначэння. Між тым у вёсцы Хваставічы чатыры светлакропкі на вуліцы Калгаснай, шэсць — на Цэнтральнай, тры — на Школьнай, дзве — на Палявой, восем — на Новай і сем светлакропак на вуліцы Усходняй. Такім чынам сацыяльны стандарт па асветленасці вуліц тут выкананы (і нават перавыкананы). Устаноўлена рэле астранамічнага часу, гэта значыць, у цёмны і светлы час сутак асвятленне ўключаецца і выключаецца аўтаматычна. Дзве вясковыя вуліцы заасфальтаваны, а вось будаўніцтва тратуараў праграмай добраўпа-радкавання населеных пунктаў не прадугледжана.

 Ад жыхароў гэтага ж сельсавета быў і калектыўны зварот — пра спільванне аварыйных дрэў на грамадзянскіх могілках вёскі Бараціна і добраўпарадкаванне лясной дарогі. Каб разабрацца ў сітуацыі, на месца выехала цэлая камісія: старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, старшыня Хваставіцкага сельвыканкама Галіна Лясун, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Леанід Васілеўскі і галоўны ляснічы Глускага лясгаса Мікалай Ляпко. Камісія выявіла, што лясная дарога Дакольскага лясніцтва, якая вядзе да могілак вёскі Бараціна, знаходзіцца ў здавальняючым стане, транспартныя сродкі па ёй могуць рухацца свабодна. На могілках аварыйныя дрэвы ёсць, але пакуль што для іх выдалення ў сельвыканкама няма сродкаў, калі з мясцовага бюджэту яны паступяць дадаткова, то дрэвы будуць спілены і выдалены. Тыя, хто звяртаўся, пра гэта праінфармаваны.

Не хутка і не проста вырашыць праблему нездавальняючай якасці пітной вады ў вёсцы Пціч (з гэтай праблемай яе жыхары звярнуліся ў Магілёўскі аблвыканкам). Зазначым, што ў вёсцы  маецца тры грамадскія калодзежы (на балансе “Жылкамгаса”), адна артэзіянская свідравіна з воданапорнай вежай (на балансе “Глускай Зары”), восем прыватных калодзежаў і чатыры прыватныя свідравіны. Як бачым, колькасць аб’ектаў немалая, а вось якасць пітной вады не адпавядае патрабаванням па розных паказчыках. Пэўныя меры па ачыстцы калодзежаў былі прыняты, аднак да жадаемага выніку гэта пакуль не прывяло, таму работы прадаўжаюцца, а зварот застаецца на кантролі.

Як бачым, просьбы, пытанні, праблемы, з якімі да мясцовай улады звяртаюцца людзі, розныя, яны закранаюць як асабістыя інтарэсы, важныя для асобна ўзятага чалавека ці сям’і, так маюць і грамадскае значэнне. Адны могуць быць вырашаны і вырашаюцца станоўча і аператыўна, для выканання і задавальнення  другіх або няма абгрунтавання ці законнай падставы, або не хапае сродкаў. Але ва ўсіх выпадках улада рэагуе на запыты грамадзян, падыходзіць да іх зваротаў і праблем сур’ёзна і адказна, а пра вынікі разгляду і прыняцце таго ці іншага рашэння інфармуе заяўнікаў.

Последние новости

Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024
Общество

Семья Дербеевых из Глуска — участники областного этапа конкурса «Семья года»

18 апреля 2024
Общество

Головченко: состав участников ВНС полностью сформирован, делегатами будут 1162 человека

18 апреля 2024
Культура

Полвека проработала в Глусской музыкальной школе Татьяна Николаевна Макаревич

18 апреля 2024
Актуально

Минтранс проводит правовой мониторинг постановления о требованиях к организаторам автоперевозок

18 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024
Власть

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсуждают на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024