Темы

За касілкаю — гужом. На полі за Дасціжэннем нашы карэспандэнты налічылі аж 80 буслоў!

За касілкаю — гужом. На полі за Дасціжэннем нашы карэспандэнты налічылі аж 80 буслоў!

Такой колькасці буслоў у адзін час і ў адным месцы ўбачыш не часта (асабіста я не бачыла ні разу ў сваім жыцці)! А было іх там ні многа ні мала, а восем дзясяткаў (мы з калегай палічылі), плюс-мінус два-тры! Гэта было на полі адразу за Дасціжэннем, з правага боку, як ехаць з Глуска. Тэхніка райаграпрамтэхзабеспячэння касіла там люцэрну, а буслы, не баючыся анізвання і нават не асцерагаючыся, проста гужом, подбежкам, подлетам ішлі-цягнуліся за касілкай, як кураняты за квактухай, і збіралі сваю лёгкую спажыву. Птушкі разышліся літаральна па ўсім полі, так што ў адзін кадр мы іх нават не змаглі захапіць. Адны заклапочана хадзілі і глядзелі сабе пад ногі, а другія, заспакоеныя і важныя, мабыць, ужо наеўшыся да адвалу, стаялі не варушачыся (мо і спалі), каб усё з’едзенае пераварылася і завязалася на жыр. Па ўсім відаць, вялікія белыя птушкі рыхтуюцца да адлёту, збіраюцца ў чароды, наядаюцца перад доўгай дарогай.

Дарэчы, па паводзінах буслоў раней вызначалі надвор’е, рабілі доўгатэрміновыя прагнозы. Калі птушкі пачыналі рыхтавацца да адлёту яшчэ да Яблычнага Спаса, то зіму чакай раннюю і халодную, калі свае зборы яны пачыналі пасля Спаса, то восень будзе цёплай, зіма прыйдзе позна, а для раўнавагі — халоднай будзе вясна. Мы гэты фотаздымак зрабілі 17 жніўня. Вось і думайце, якой нам чакаць восені, якой зімы…

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

 

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем