Темы

Першы званок у санаторнай школе

Першы званок у санаторнай школе

Адзвінела звонкае лета, і зноў прыйшла да нас залатая восень, а з ёй — і час сустрэчы са школай. У Глуску, акрамя звычайных агульнаадукацыйных школ і гімназіі, ёсць і асаблівая — санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй. Адукацыйны працэс тут вядзецца з другога па дзявяты класы. Сяголета яе навучэнцамі сталі 110 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных раёнаў нашай вобласці. Адны прыехалі сюды ўпершыню, другія ўжо знаёмыя і са школай, і з яе настаўнікамі, выхавацелямі і могуць лічыць сябе старажыламі.

Першага верасня  тут, як і ва ўсіх школах раёна, празвінеў першы званок. З пачаткам новага навучальнага года вучняў, педагогаў і ўсіх работнікаў школы павіншавала яе дырэктар Святлана Лісіца, вельмі хацелася б, каб для прыехаўшых сюды дзяцей санаторная школа стала сапраўды другім домам, адзначыла яна. Школа — гэта не толькі вучоба, гэта сябры, гэта конкурсы, спаборніцтвы, выступленні — быць актыўнымі, жыць цікавым жыццём, паважаць і слухацца настаўнікаў і выхавацеляў, клапаціцца пра сваё здароўе пажадалі вучням санаторнай школы іх госці — намеснік генеральнага дырэктара Магілёўскага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах, дырэктар Глускага лясгаса Сяргей Максімовіч, галоўны ўрач раённай бальніцы Ірына Пятрова. Да Дня ведаў падарункам школе ад шэфаў — Міністэрства лясной гаспадаркі і Глускага лясгаса — стаў сертыфікат на 35 тысяч рублёў. Падзячныя пісьмы Міністэрству і лясгасу дырэктар школы Святлана Лісіца перадала Сяргею Максімовічу, у іх — падзяка ад кіраўніцтва, працоўнага калектыву і вучняў школы за дапамогу ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года, а таксама пажаданні плёну ў працы, добрага здароўя і шчасця. “Будзь шчаслівы, кожны чалавек!” — песню-пажаданне з такімі словамі падарыла дзецям і дарослым педагог школы Валянціна Хлань, а вучаніца Ніна Ракавец прачытала прыгожы верш пра школу. Няхай спраўдзяцца ўсе сказаныя пажаданні, няхай збудуцца спадзяванні, няхай цікавым і насычаным на добрыя падзеі і адкрыцці будзе гэты навучальны год.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота А. ЗМІТРОВІЧ  

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 25 октября

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Прямую линию и прием граждан в Глуске 24 октября проведет Олег Дьяченко

21 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: отцовские наставления помогают определять верные ориентиры и преодолевать трудности

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем