Темы

Праект “Мясцовы каларыт”. Клямку ў кватэры не ўбачыш

Праект “Мясцовы каларыт”. Клямку ў кватэры не ўбачыш

Зараз у будаўнічых крамах пакупнікам прапануюць вялікае мноства рознай фурнітуры для дзвярэй: сучаснай формы ручкі, замкі, зашчапкі, засаўкі і гэтак далей. Гаспадары імкнуцца пазбавіцца ад старых прылад на дзвярах ды ўсталяваць нешта новае і сучаснае. Між тым у беларусаў яшчэ з сярэдніх вякоў ёсць надзейнае металічнае прыстасаванне, з дапамогай якога зачыняюцца дзверы, — гэта клямка. Многія з нас, я ўпэўнена, бачылі і карысталіся такім прыстасаваннем хаця б раз у жыцці, а можа, клямкі стаяць на дзвярах у кагосьці з вас дома і зараз.

Хоць клямка вядома на беларускіх землях яшчэ з сярэднявечча, найбольш шырока пачалі выкарыстоўваць яе толькі з ХІХ стагоддзя. Прынцып яе работы даволі просты. Клямка ўяўляе сабой дужку (ручку) з расплясканымі канцамі (звычайна ў форме ліста, але магла быць і ў форме трылісніка, завіткоў ці іншай), якімі яна мацуецца да дзвярэй знадворку. Праз верхнюю яе частку і палатно дзвярэй прапушчаны падобны на хлебную лапату язычок. Пры націсканні на яго пальцам з унутранага боку дзвярэй прыпадымаецца рычаг-замок (западня). Адзін канец такога рычага рухомы. Каб дзверы зачыніліся і не адчыняліся, ён апускаецца ў кручок, замацаваны ў вушаку.

Адметнасць клямкі яшчэ і ў тым, што дзверы з такім прыстасаваннем нельга адчыніць бязгучна: металічныя дэталі стукаюцца адна аб другую, бразгаюць і такім чынам папярэджваюць гаспадароў, што хтосьці да іх ідзе. 

Клямкі вяскоўцы маглі заказаць у каваля або набывалі ўжо гатовыя на кірмашах.

Клямку не сустрэнеш у гарадской кватэры, яна больш падыходзіць да драўляных дзвярэй, што стаяць у вясковых хатах. Ды й там такое металічнае прыстасаванне паціху адыходзіць у небыццё і захавалася бадай што толькі ў старых пабудовах або ў гаспадароў, каму клямка насамрэч падабаецца ў карыстанні, бо вельмі надзейная і даўгавечная прылада. А яшчэ клямка — гэта прадмет вывучэння для этнографаў і гісторыкаў як частка традыцыйнай культуры Беларусі, гэта не толькі побытавы прадмет, але і часта ўзор высокага кавальскага майстэрства.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость