Темы

З Днём маці. Вікторыя Багун з вёскі Дасціжэнне ўзнагароджана ордэнам Маці

З Днём маці. Вікторыя Багун з вёскі Дасціжэнне ўзнагароджана ордэнам Маці

Трое старэйшых дзяцей — пагодкі, паміж чацвёртым і пятым розніца складае дзесяць гадоў, а паміж старэйшым і самым меншым — дваццаць. Вось такая дэмаграфічная арыфметыка сям’і Багун з вёскі Дасціжэнне.

З мнагадзетнай мамай Вікторыяй мы сустрэліся каля варот іх вялікага дома на другі дзень пасля яе выпіскі з бальніцы, яе муж Уладзімір яшчэ заставаўся там. Размаўлялі на вуліцы, не падыходзячы блізка, таму і размова была непрацяглай — з улікам халоднага ветру, агульнай эпідсітуацыі і асабістых абставін сям’і. Аднак жа размова была не пра хваробы і балячкі, а пра тое, што прыносіць радасць, напаўняе жыццё жанчыны сэнсам, дае адчуць усю яе паўнату, — пра дзяцей. Іх у сям’і Багун пяцёра. Старэйшаму Уладзіславу 21 год, ён працуе механізатарам у “Зары Камуны” і ўжо абзавёўся сваёй сям’ёй, з жонкай і дачушкай пакуль што жыве з бацькамі. Дваццацігадовы Андрэй таксама жанаты, у Клічаве вучыцца на механіка, а жыве ў Бабруйску. Насця ў свае дзевятнаццаць гадоў ужо атрымала спецыяльнасць і пайшла працаваць, прычым уладкавалася таксама недалёка ад бацькоўскага дома — яна бухгалтар у “Турыно-агра”, жыве самастойна, у глускім інтэрнаце. Яшчэ якія гады два назад малодшай у сям’і Багун была Ксенія (зараз яна ходзіць у пяты клас), але потым з’явіўся Арсеній і гэты статус перайшоў яму, цяпер, у паўтара года, ён ужо і дзядзька — яго пляменніцы чатыры месяцы.

На маё пытанне, як хапала сіл і часу спраўляцца з трыма пагодкамі, Вікторыя проста разважыла: па-першае, маладыя былі, сіл хапала, па-другое, дзеці ж пагодкі, ім цікава было гуляць разам, ну і па-трэцяе, старэйшы сын заўсёды прыглядваў за меншымі. Цяпер ён таксама добры памочнік, кажа маці, а за меншым, калі трэба, то і Ксенія прыгледзіць, пагуляе з ім.

Пры ўсім пры гэтым работы ў вялікай сям’і хапала заўсёды. Заўсёды Уладзімір і Вікторыя трымалі вялікую гаспадарку (трэба ўлічыць, што гаспадар дома працуе на дзвюх работах). У іх і зараз тры каровы, чацвёра свіней, двое цялят, тут не загуляюць ні дарослыя, ні дзеці, бо трэба ўсім даць рады, усё дагледзець.

“Дзеці ў нас добрыя, — кажа Вікторыя, — самастойныя, да працы прывучаны з дзяцінства, мы што рабілі, і яны каля нас, так і цяпер: дзе бацькі, там і дзеці, дзе дзеці, там і бацькі. Так і па жыцці, пытанні вырашаем разам, раней дзеці раіліся з намі, цяпер ужо і мы ў іх, бывае, пытаемся парады”. Быць разам, адно з адным, працаваць, дапамагаць — здаецца, і не дзіва які сакрэт сямейнай згоды, дабрабыту, але ж ён працуе, гэта бачна на прыкладзе сям’і Багун.

Нататка гэтая задумвалася пра жанчыну, мнагадзетную маці, а выйшла пра сям’ю, бо ў сям’і, у дзецях яе шчасце, яны яе клопат і яе ўзнагарода. Зараз жа Вікторыя больш перажывае за мужа — каб хутчэй паправіўся і вярнуўся дадому. Тады ў яе паспакайнее на душы, тады і дом будзе поўным (асабліва як збяруцца ўсе разам), і шчасце поўным.

P. S. Трыццатага верасня гэтага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 374, згодна з якім ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і болей дзяцей узнагароджаны болей за 190 жанчын, сярод іх — і Вікторыя Багун. Віншуем!

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко о НАН: без науки никуда, время сейчас такое

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Индивидуальный предприниматель из Могилёва уплатил 23,5 тыс. рублей за применение схемы ухода от налогообложения

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

МНС разъяснило порядок маркировки и прослеживаемости товаров в Беларуси

13 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Неисправная печь привела к пожару в Кричевском районе

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

«Ваша квартира выставлена на продажу»: новая уловка для доверчивых граждан

13 ноября 2025
Читать новость
АПК

Спортландию «Гонка чемпионов!» в Глуске посвятили Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

13 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем