• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Праца — нагода для гонару

Пятница, 19.11.2021 10:00. Category: АПК    

Гэты калектыўны здымак адметны з некалькіх прычын. Па-першае, усе гэтыя людзі працуюць у адной гаспадарцы — адкрытым акцыянерным таварыстве “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Па-другое, зроблены ён на ўрачыстасці, якая была наладжана ў раёне ў гонар работнікаў сельскай гаспадаркі. І па-трэцяе, разам з кіраўніком сельгаспрадпрыемства Валянцінам Шостакам (ён на фотаздымку ў цэнтры) — лепшыя прадстаўнікі працоўнага калектыву, на гэтым сходзе ўсе яны былі адзначаны рознымі ўзнагародамі.

Уладзімір Клыга (першы злева) працуе вадзіцелем, упэўнена трымае перадавыя пазіцыі. Сяголета падчас уборачнай кампаніі перавёз 2104,66 тоны зерня (ва ўмоўнай колькаці) і заняў другое месца ў раённым спаборніцтве на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур сярод вадзіцеляў, занятых на перавозцы зерня ад камбайнаў. Цікавы факт: ад вадзіцеля, які заняў першае месца ў раённым спаборніцтве, Уладзіміра Мікалаевіча аддзялялі ўсяго 340 кг.

У ліку пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур і Міхаіл Дарошка (другі злева). Сяголета цягам жніва зернесушыльнай устаноўкай (з улікам тэрміну яе эксплуатацыі і пры высокай якасці работ) ён дапрацаваў 3725 тон умоўнай колькасці зерня і заняў першае месца сярод звенняў (брыгад) зернесушыльных установак.

Адзіная жанчына на гэтым здымку — Святлана Рудзько, яна загадвае малочна-таварным комплексам у Дуброве. На ўрачыстым сходзе Святлана Васілеўна была ўзнагароджана Падзякай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую працу і добрасумленнае выкананне сваіх службовых абавязкаў, а гэта і падтрыманне парадку на комплексе, і захаванне пагалоўя, і высокія паказчыкі ў жывёлагадоўлі, якіх дабіваецца калектыў МТК, які яна ўзначальвае.

Падзяку старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта атрымаў трактарыст-машыніст Сяргей Шчэрба (трэці справа), такой узнагароды ён удастоены за шматгадовую плённую працу ў галіне сельскай гаспадаркі і высокія вытворчыя паказчыкі: падчас вясенне-пасяўных работ ён засеяў плошчу ў 456 гектараў, дабіўся высокіх паказчыкаў у выкананні іншых відаў работ.

Справа на гэтым здымку — два Аляксандры, і ў абодвух прозвішча Рудзько. Аляксандр Ігаравіч Рудзько (другі справа) працуе механізатарам, ён быў заняты на розных работах, але найлепшыя вынікі ў яго — на ўнясенні ў глебу мінеральных удабрэнняў: механізатар дабіўся сярэднядзённай выпрацоўкі 55,2 гектара на  МТЗ-1221 з МТТ-4 і з гэтым паказчыкам заняў трэцяе месца ў раённым спаборніцтве за своечасовае і якаснае правядзенне веснавой сяўбы сярод механізатараў у намінацыі “Унясенне мінеральных удабрэнняў”.

Аляксандр Сяргеевіч Рудзько (першы з правага краю) вылучыўся як старшы камбайнер, за час жніва намалаціў 745 тон збожжа пры высокай якасці работ і ўвайшоў у лік пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых раслін, заняўшы другое месца. Ён, як і яго калегі — лідары раённых спаборніцтваў, атрымаў дыплом адпаведнай ступені, грашовую прэмію і кветкі.

Ці трэба казаць, што ўсе гэтыя ўзнагароды заслужаны цяжкай працай, імі, узнагародамі, нельга не ганарыцца. Нельга не ганарыцца і такімі стараннымі работнікамі. Кіраўнік гаспадаркі Валянцін Шостак (між іншым, па выніках работы за 2020 год прызнаны ў раёне лепшым кіраўніком сельскагаспадарчай арганізацыі з занясеннем імя на Дошку гонару) ганарыцца імі, удзячны ім за працу і спадзяецца, што яны і ўвесь калектыў райаграпрамтэхзабеспячэння і далей будуць працаваць сумленна, старанна — на павышэнне ўраджайнасці, прываг і надояў, а значыць, і на павышэнне свайго ўласнага дабрабыту.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота І. ГРАМЫКІ

« В день информирования глава района Степан Чечуха встретился с коллективом глусского «Жилкомхоза» (фоторепортаж)
В Могилеве проходит областной фестиваль-ярмарка тружеников села «Дажынкі-2021» »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (475)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 131)
    • Происшествия (399)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top