Темы

Свята ў гонар працы. У Магілёве прайшлі абласныя “Дажынкі”

Свята ў гонар працы. У Магілёве прайшлі абласныя “Дажынкі”

Багатая Магілёўшчына! І на шчырых працаўнікоў, і на таленавітых людзей, і на гасцінных гаспадароў! Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Магілёве тэрыторыя каля Палаца культуры вобласці стала месцам збору менавіта такіх людзей. І свята, нягледзячы на халоднае восеньскае надвор’е, грэла душу, радавала вока, ды і на смак было даспадобы! А як спявалі, як танцавалі самадзейныя артысты! Гэта трэба толькі самому чуць і бачыць, бо праз газетную паперу вельмі цяжка перадаць тыя хвалі святочнага настрою, што разліваліся разам з песнямі па наваколлі.

Не раз я ўжо была на абласных “Дажынках”, але не перастаю здзіўляцца творчай фантазіі арганізатараў фестывалю-кірмашу, а галоўнае — яе ўвасабленню. І на гэты раз чаго толькі не было! Падворкі раёнаў вобласці кожны адметны і каларытны: вырабамі майстроў, дарамі зямлі, мясцовымі стравамі… Усюды — свае артысты, нават міні-тэатры. Усё захапляе, усё цікавіць, усё хочацца паспытаць, усіх хочацца паслухаць. Наведвальнікаў — мора, яны ўсё плывуць і плывуць у гаманкім патоку. І гэта так весела і цудоўна, што не зважаеш на лістапад, бо свята вельмі цёплае атрымалася.

Афіцыйныя дэлегацыі раёнаў у гэтым годзе былі невялікія: свята святам, а санітарныя нормы стараліся выконваць. З Глушчыны нас прыехала дзесяць чалавек, узначальваў дэлегацыю старшыня райвыканкама Сцяпан Чачуха. Акрамя таго, былі на свяце глускія работнікі культуры, артысты і майстры. Падворак Глушчыны, багатай на дары лясоў і балот, так і прывабліваў жадаючых набыць нашых грыбоў ды ягад, асабліва журавін. Як гарачыя піражкі, разыходзіліся карзіны майстроў Дома рамёстваў. Не адыходзілі госці свята і ад нашага бондара, выбіралі бочачкі, распытвалі, як ён робіць такую прыгажосць.

Было яшчэ шмат цікавага. Уразіла выстава новай сельгастэхнікі, спадабаліся прывезеныя кожным раёнам на конкурс святочныя караваі і снапы, а канцэрт, падрыхтаваны для пераможцаў абласных “Дажынак” і гасцей, быў такі цудоўны!

Багатая Магілёўшчына!

Ірына ГРАМЫКА

Фота аўтара

Больш фота са свята глядзіце тут

Последние новости

Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем