• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Актуальныя пытанні грамадскага жыцця. Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь “Актыўнае даўгалецце — 2030”, стварэнне савета пажылых грамадзян, унясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю краіны

Вторник, 4.01.2022 09:00. Category: Общество  Tags: всенародное обсуждение, конституция, обсуждение, основной закон, референдум  

Нараду з удзелам ветэранаў правёў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Ласоцкі, па актуальных пытаннях грамадскага жыцця выступілі Алена Самуйлік і Алена Кірэй

Нараду па актуальных пытаннях грамадскага жыцця правёў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Ласоцкі. Удзел у нарадзе ўзялі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Тамара Толсцік і члены прэзідыума раённага савета ветэранаў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік.

Нацыянальная стратэгія “Актыўнае даўгалецце — 2030” была прынята ў снежні 2020-га, расказала Алена Кірэй. Распрацоўка дакумента абумоўлена тым, што з кожным годам працэсы дэмаграфічнага старэння насельніцтва ідуць усё больш інтэнсіўна, гэта па-першае, па-другое, узнікаюць новыя патрэбы і магчымасці для пажылых грамадзян, а значыць, узнікае неабходнасць стварэння такіх умоў, пры якіх яны маглі б рэалізоўваць свой патэнцыял. Асноўных задач Нацыянальнай стратэгіі шэсць. Гэта забеспячэнне абароны правоў і годнасці пажылых грамадзян, стварэнне ўмоў для іх сацыяльнай уключанасці і ўсебаковага ўдзелу ў жыцці грамадства. Стымуляванне больш працяглага працоўнага жыцця, фарміраванне камфортнага ўзроўню даходу пажылых грамадзян. Забеспячэнне магчымасці для навучання на працягу ўсяго жыцця, пашырэнне доступу для атрымання адукацыі і павышэння кваліфікацыі. Стварэнне ўмоў для здаровага і бяспечнага жыцця, актыўнага даўгалецця. Развіццё сацыяльнага абслугоўвання для забеспячэння дастойнай якасці жыцця пажылых грамадзян. Стварэнне адаптаванай да патрэб пажылых грамадзян інфраструктуры і асяроддзя жыццядзейнасці. Алена Кірэй спынілася на кожнай з названых задач і падкрэсліла, што вынікам рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі  стане стварэнне ўмоў для самастойнай, незалежнай і паўнацэннай жыццядзейнасці пажылых грамадзян, устойлівага павышэння працягласці, узроўню і якасці іх жыцця, актыўнага і здаровага даўгалецця, для умацавання сувязяў паміж пакаленнямі.

У нарадзе прынялі ўдзел старшыня і члены прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі

Так, насельніцтва краіны паступова старэе, адзначыў Анатоль Ласоцкі, хуткімі тэмпамі ідзе ўрбанізацыя, у сем’ях, як правіла, па адным дзіцяці, так бы мовіць, для змацавання ячэйкі грамадства, шматдзетнасць не прыярытэт. І гэта не толькі ў нас. У Еўропе і ўвогуле распаўсюджваюцца аднаполыя шлюбы, што, безумоўна, не спрыяе дзетанараджэнню, а рост колькасці мігрантаў з арабскіх краін (вось у іх сем’і, як правіла, шматдзетныя) не спрыяе захаванню нацыянальных традыцый еўрапейскіх краін. Падлічана, што ў Беларусі да 2030 года колькасць людзей перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту павялічыцца ў разы. Зразумела, што працаздольнае насельніцтва будзе не ў стане забяспечыць пенсійныя выплаты. Вось чаму пажылым грамадзянам (у рэчышчы Нацыянальнай стратэгіі пажылыя грамадзяне — гэта людзі ва ўзросце 65 гадоў і старэйшыя. — Заўв. рэд.) трэба даць большую магчымасць актыўна ўдзельнічаць у справах грамадства, дзяліцца сваім вопытам, сваімі ведамі. У якасці прыкладу Анатоль Ласоцкі прывёў нашага земляка Анатоля Ціханавіча Глаза, які, хоць і выйшаў на пенсію, але ўдзельнічае ў сустрэчах з грамадскасцю, вядзе актыўную дэпутацкую дзейнасць, выказвае парады, уносіць прапановы. І да яго прыслухоўваюцца. У Глускім раёне таксама ёсць аўтарытэтныя і граматныя людзі з вялікім жыццёвым і кіраўніцкім вопытам. Іх патэнцыял патрэбна выкарыстоўваць. Вось чаму ў адпаведнасці з Нацыянальнай стратэгіяй “Актыўнае даўгалецце — 2030” і згодна з ужо прынятым рашэннем раённага выканаўчага камітэта ў раёне неабходна стварыць савет пажылых грамадзян. Гэта пастаянна дзеючы кансультатыўна-дарадчы орган, мэта яго стварэння — забеспячэнне абароны правоў і годнасці пажылых грамадзян, што пражываюць на тэрыторыі раёна, стварэнне ўмоў для іх усебаковага ўдзелу ў жыцці грамадства.

У склад гэтага савета Анатоль Ласоцкі прапанаваў кандыдатуры Аляксандра Мікалаевіча Дайнекі, Паўла Віктаравіча Еўпака, Навума Барысавіча Сандамірскага, Валерыя Іванавіча Сураўнёва, Аляксандра Уладзіміравіча Сыцькі, Тамары Сямёнаўны Толсцік, Мікалая Міхайлавіча Шаўчэнкі. Прысутныя члены прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі з такой прапановай пагадзіліся, старшынёй савета пажылых грамадзян выбралі Мікалая Міхайлавіча Шаўчэнку, намеснікам старшыні — Тамару Сямёнаўну Толсцік.

Мы знаходзімся на парозе важнай палітычнай падзеі — чацвёртага ў гісторыі незалежнай Беларусі рэферэндуму, ён намечаны на люты 2022 года, а галоўнай тэмай рэферэндуму стане ўнясенне паправак у Канстытуцыю краіны. Падвергнуты зменам 77 артыкулаў Асноўнага Закона, уведзены 11 новых артыкулаў і 1 новая глава, поўнасцю абноўлены Раздзел аб заключных і пераходных палажэннях, два артыкулы выключаны. Падрабязна пра сутнасць прапануемых змяненняў расказала начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік.

 

Меркаванні

Анатоль Ласоцкі : 

“Рэферэндум — важная форма народаўладдзя. Работа па ўнясенні змен у Канстытуцыю вядзецца ўжо даволі працяглы час. У прыватнасці, уводзіцца і замацоўваецца заканадаўча новы ўплывовы орган — Усебеларускі народны сход. Вызначаецца яго канстытуцыйны статус як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Лічу правільным прадугледзець абавязак дзяржавы па захаванні гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Важным новаўвядзеннем з’яўляецца падаўжэнне паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў з 4 да 5 гадоў.

Так, жыццё не стаіць на месцы, апошнім часам яно мяняецца вельмі хутка, нават імкліва, з’яўляецца шмат новага, пра што мы раней не ведалі. Мяняюцца тэхналогіі і само грамадства. Таму змены гэтыя патрэбны, каб не адстаць ад жыцця. Можна сказаць, змены прадыктаваны самім жыццём, яны з яго выцякаюць”.

 

 

Мікалай Шаўчэнка: 

“Змены ў Канстытуцыю ўносяцца насамрэч важныя і своечасовыя, яны настолькі ўсебакова прааналізаваны і прадуманы, што цяжка штосьці дабавіць. Прапрацоўка дакумента праведзена дасканальная і глыбокая. Таму застаецца толькі добра падрыхтавацца да рэферэндуму, арганізавана яго правесці, прыняць агульнае рашэнне і жыць па прынятых законах”.

« С 1 января 2022 года – новый размер базовой величины
Валерий Малашко: реформа Конституции – это движение вперед »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (393)
    • Беларусь помнит (149)
    • Власть (441)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (4)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (54)
    • Культура (312)
    • Общество (4 997)
    • Происшествия (390)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (350)
    • Творческие проекты (200)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (392)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top