Темы

Памяць у музыцы і сэрцах. У Глуску адкрылі мемарыяльную дошку народнаму артысту Беларусі кампазітару Валерыю Іванову

Памяць у музыцы і сэрцах. У Глуску адкрылі мемарыяльную дошку народнаму артысту Беларусі кампазітару Валерыю Іванову
Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама, і Алена Бялова, жонка кампазітара, чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка, адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Валерыя Іванова

Пяць год, з 1960-га па 1965-ы, вучыўся ў Глускай музычнай школе Валера Іваноў — будучы кампазітар, аўтар шматлікіх акадэмічных і эстрадных твораў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст сваёй краіны… Валерый Кірылавіч Іваноў праславіў сваю малую радзіму, тую, дзе ўпершыню адчуў любоў да музыкі, паспрабаваў скласці ноты ў адзіную кампазіцыю. Ужо стаўшы сталічным жыхаром, Валерый Іваноў не забываўся на родную Глушчыну і заўсёды чэрпаў натхненне тут, у яе ваколіцах. Радзіма аддзячыла свайму таленавітаму сыну, пра якога памятала і будзе памятаць заўсёды. У 2000 годзе Валерый Іваноў стаў ганаровым грамадзянінам Глускага раёна, а ў 2021-м імя свайго знакамітага вучня атрымала Глуская дзіцячая школа мастацтваў. А цяпер пры ўваходзе ў школу з’явілася і мемарыяльная дошка ў гонар Валерыя Кірылавіча Іванова.

На адкрыццё памятнай дошкі прыехалі і прыйшлі родныя кампазітара — яго ўдава Алена Бялова і дачка Вольга, сябры, тыя, хто камунікаваў з Валерыем Кірылавічам штодзень, і тыя, хто сустракаўся з ім падчас яго прыездаў у Глуск, Бабруйск, Магілёў. Прыйшлі вучні глускіх школ са сваімі настаўнікамі. Прысутнічалі афіцыйныя асобы — старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, яго намеснік Валерый Малашка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка, старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха і іншыя прадстаўнікі абласной і раённай улады.

Урачысты мітынг адкрыў Анатоль Ісачанка. “Сваёй шматграннай творчасцю Валерый Іваноў унёс уклад у праслаўленне не толькі сваёй малой радзімы і Прыдняпроўскага краю, але і ўсёй Беларусі, — сказаў Анатоль Міхайлавіч. — Дзякуючы яго музычным творам сталі вядомымі многія айчынныя і замежныя эстрадныя выканаўцы. Сімвалічна, што мы адкрываем дошку на школе мастацтваў, — гэта ўвасабленне сувязі часоў, пераемнасці пакаленняў, і ўдвая сімвалічна, што адбываецца гэта падзея ў Год гістарычнай памяці”.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка

Не будзе руху наперад, калі мы не будзем помніць пра тых, хто ствараў фундамент, зазначыў старшыня аблвыканкама, і віншуючы ўсіх глушчан з такой знамянальнай не толькі для нашага раёна, а і для ўсяго рэгіёна падзеяй, пажадаў аптымізму, веры ў сябе, у сваю краіну.

Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама, і Алена Бялова, жонка кампазітара, чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка, адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Валерыя Іванова

Пра тое, што Глуская дзіцячая школа мастацтваў заслужыла права насіць імя такога вялікага чалавека — у доказ таму шматлікія ўзнагароды яе вучняў на розных конкурсах — і будзе з гонарам несці гэта імя, гаварыў Сцяпан Чачуха. Увогуле Глушчына багатая на таленавітых людзей, яна выхавала і дала пуцёўку ў жыццё многім, і іменна ў Глускай музычнай школе прывілі  Валерыю Іванову любоў да музыкі, сказаў старшыня райвыканкама. 

Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха

Гучалі падчас цырымоніі адкрыцця і словы ўдзячнасці, успаміны. Глушчына сілкавала і натхняла кампазітара, гэта быў яго Сусвет, яго Космас, дзякуючы гэтаму куточку ён пісаў свае лепшыя творы, прызналася Алена Бялова і падзякавала ўсім, хто памятае Валерыя Кірылавіча, хто меў дачыненне да таго, каб гэтая ўрачыстасць, гэтая падзея маглі адбыцца. Алена Дзмітрыеўна выказала спадзяванне, што ў сваю чаргу сённяшнія вучні школы мастацтваў, будуць натхняцца прыкладам Валерыя Іванова і што “маленькія залатнічкі хутка вырастуць у майстроў, знойдуць сваю дарогу, стануць прафесіяналамі”.

Найперш да моладзі звярнуўся і добры сябра кампазітара народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка: “Тое, што рабіў Валера Іваноў, тое мала хто робіць. Мы збераглі песенную культуру, моўную культуру, і я прасіў бы вас, каб цяпер вы бераглі ў сэрцы сваім, перадавалі сваім блізкім і родным тую шчырасць, тую неабходную нам для нашага жыцця — каб мы ведалі, што мы беларусы, — культуру беларускую. Хочацца, каб памяць была не толькі тады, калі вы будзеце праходзіць міма гэтай дошкі і згадваць, хто тут вучыўся, што гэта за чалавек,  хочацца, каб мелодыя гучала ў вашых сэрцах”.

Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем