Темы

СААЗ паведаміла аб максімуме захворванняў каранавірусам за суткі — амаль 3,4 млн выпадкаў

Амаль 3,4 млн заразіўшыхся каронавірусам зарэгістравана ў свеце за апошнія суткі, што з’яўляецца самым высокім сутачным паказчыкам за ўвесь час пандэміі. Такія звесткі прыводзіць ТАСС са спасылкай на сусветную Арганізацыя Аховы здароўя. Упершыню колькасць выяўленых на працягу 24 гадзін выпадкаў ковіда перавысіла 3 млн.

У СААЗ паступілі звесткі аб 312 173 462 інфіцыраваных і 5 501 000 памерлых з пачатку пандэміі. Колькасць новых выпадкаў інфікавання павялічылася за суткі на 3 395 785, смяротных зыходаў — на 7 735. Папярэдні антырэкорд быў усталяваны 6 студзеня: на працягу 24 гадзін у СААЗ прыйшлі паведамленні аб 2 618 130 заразіўшыхся. Статыстыка СААЗ улічвае толькі афіцыйна пацверджаныя звесткі аб заразіўшыхся і памерлых, якія прадстаўляюцца дзяржавамі. Адзнака 310 млн была пройдзеная 12 студзеня, 300 млн — 8 студзеня 250 млн — 9 лістапада, а 200 млн — 5 жніўня.

Больш за ўсё пацверджаных выпадкаў заражэння, дадзеныя аб якіх паступілі ў СААЗ, зарэгістравана ў ЗША — 61 332 277. Далей ідуць Індыя (36 070 510), Бразілія (22 558 695), Вялікабрытанія (14 732 598) і Францыя (12 246 358). Смяротных зыходаў больш за ўсё ў ЗША — 833 519, другі радок займае Бразілія (620 091), трэці — Індыя (484 655). Далей ідуць Расія (318 432) і Мексіка (300 573).

zviazda.by

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость