Темы

Тоўсты Лес, Паршчаха, Белая… Макеты спаленых вёсак стварылі ва ўстановах адукацыі раёна

Тоўсты Лес, Паршчаха, Белая…  Макеты спаленых вёсак стварылі ва ўстановах адукацыі раёна
Макет вёскі Паршчахі. СШ № 1

У чэрвені мінулага года Магілёўскі абласны савет ветэранаў абвясціў правядзенне патрыятычнай акцыі, у межах якой будуць створаны макеты ўсіх 128 спаленых у Магілёўскай вобласці вёсак. Мэты такой акцыі — захаванне гістарычнай памяці і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Удзельнічаць у акцыі маглі ўстановы адукацыі з усёй вобласці. Ад Глускага раёна прынялі ўдзел СШ № 1, СШ № 2, Завалочыцкі НПК і Цэнтр творчасці. Кожны з удзельнікаў выбраў для сваёй працы асобную вёску нашага раёна, якую падчас вайны знішчылі акупанты.

Макет вёскі Тоўсты Лес. Завалочыцкі НПК

Зрабіць макет і выканаць усе патрабаванні арганіза-тараў было даволі складана. Макет павінен быць максімальна рэалістычным. Неабходна было “пабудаваць” вёску такой, як яна выглядала да вайны, да трагічных падзей, з усімі вуліцамі і пабудовамі — хатамі, хлявамі, калодзежамі, клубам і іншымі. Акрамя таго, на макеце абавязкова павінен быць адлюстраваны ландшафт, а яшчэ неабходна выдзеліць тое збудаванне — хлеў, клуб або школу, дзе акупанты спалілі жыхароў вёскі.

Макет вёскі Белай. СШ № 2

Амаль паўгода ўдзельнікі акцыі вывучалі гістарычныя дакументы, карты, шукалі ўспаміны і размаўлялі са сведкамі падзей Вялікай Айчыннай вайны, каб дакладна, рэалістычна зрабіць макет. На пачатку 2022 года работа была завершана, і ўдзельнікі акцыі прадставілі свае макеты на суд экспертаў, якія павінны былі выбраць з усіх самы лепшы. У склад экспертнай камісіі ўвайшлі намеснік старшыні Глускага райвыканкама Анатоль Ласоцкі, старшыня Глускага раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, пракурор раёна Андрэй Ларкін, старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Толсцік і адказны сакратар гэтай арганізацыі Ніна Беразоўская.

Па праўдзе кажучы, вызначыць (хоць і з невялікай колькасці макетаў) самую лепшую работу было складана, амаль немагчыма. Кожны з макетаў чымсьці адметны, удзельнікі вельмі старанна і адказна аднесліся да выканання работы.

Работа Цэнтра творчасці Глуска

Напрыклад, майстры з Завалочыцкай школы на макеце вёскі Тоўсты Лес не толькі паставілі хаты і гаспадарчыя пабудовы, але і “пакрылі” дахі хлявоў адмысловым матэрыялам, падобным на чарот, а хаты “накрылі” гонтай, ажывілі вёску дрэвамі, раслінамі, хатнімі жывёламі. Вось кот заскочыў на плот, калі ўцякаў ад сабакі. І сабака тут як тут — стаіць і паглядае на ката, але дастаць не можа. А вось праз паламаны плот тырчыць пятак парсючка, непадалёк каровы шчыплюць сена са стога… І нават на брамцы можна заўважыць маленечкую ручку. Дарэчы, у сваёй працы калектыў Завалочыцкай школы выкарыстаў успаміны Вольгі Дзмітрыеўны Герман, якая да вайны жыла ў вёсцы Тоўсты Лес.   

На макеце вёскі Паршчахі, які выканалі ў сярэдняй школе № 1, дахі мініяцюрных сялянскіх дамоў і хлявоў пакрыты саломаю, у іх ёсць пячныя трубы, вокны і дзверы. Каля хат — калодзежы. Рэалістычнасці макету дадае тое, што тут нават дровы складзены так, як іх калісьці складвалі вяскоўцы. Больш за ўсё экспертаў уразіў вясковы плот з жэрдак: менавіта так і агароджвалі некалі сяляне свае надзелы зямлі, а вось каля хат плота не было. Гэтую асаблівасць і перадалі на макеце майстры з першай школы.

Макет спаленай вёскі Белай, які зрабілі ў СШ № 2, уразіў усіх прысутных. Хоць ён і не адпавядае патрабаванням арганізатараў акцыі, таму што паказвае вёску ўжо спаленай, але па насычанасці падзеямі, па эмацыянальнасці яму роўных не было. Тут мы бачым ужо не мірную вёску, а жудасную вайну. Спаленыя хаты, ад якіх засталіся толькі закопчаныя пячныя трубы. Гітлераўцы з аўтаматамі наперавес ходзяць як гаспадары па вуліцы. Кругом — ад сажы шэры, а месцамі і чорны снег. Гарыць вялікі хлеў, а яго дзверы падпёртыя тоўстымі жэрдкамі…

Яшчэ адзін макет вёскі Паршчахі выканала педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці Глуска Валянціна Жлобіч. І хоць макет выкананы схематычна, без падрабязнасцей, але экспертаў уразіў яго маштаб, матэрыялы і вялікая праца, якую выканала Валянціна Жлобіч.

У выніку эксперты сышліся ў адзіным меркаванні, што ўсе работы вартыя таго, каб прадстаўляць наш раён на абласным узроўні ў Магілёве. На працягу месяца макеты будуць выстаўлены ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, а потым вернуцца ў Глуск і зоймуць пачэснае месца ў экспазіцыі раённага краязнаўчага музея.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара 

Последние новости

Актуально

В рамках акции Госэнергогазнадзор бесплатно проведет обследование вашего дома

20 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024