Темы

Пасяўная-2022. У полі шмат работы!

Пасяўная-2022. У полі шмат работы!
Уладзімір Грашчанка

Уладзіміра Грашчанку, механізатара аграфірмы “Слаўгарадскі”, мы засталі на полі каля вёскі Сцяг, тут ён узараў свае першыя барозны сяголетняй пасяўной кампаніі. Да таго як прычапіць да трактара плугі і выйсці ў поле, Уладзімір займаўся іншай работай, у прыватнасці, падвозіў на фермы сена, салому, розныя кармы. Цяпер яго перавялі на ўзворванне глебы. На дзень нашага прыезду ў гаспадарку, 22 сакавіка,  механізатару патрэбна было заараць два суседнія ўчасткі прыкладна па чатыры гектары кожны. А іншым разам, калі поле адно, вялікае, то можна зрабіць і больш, кажа механізатар. Акрамя Уладзіміра, на ўзворванні глебы таксама заняты Мікалай Жаўнер, ён на той час працаваў каля вёскі Малкава. З ім у нас не атрымалася пабачыцца, але пашанцавала сустрэць двух механізатараў, занятых на ўнясенні калійных удабрэнняў. Гэта Аляксандр Кірылаў і Дзмітрый Лазовік: мы іх спынілі за полем каля Слаўкавіч, яны якраз ехалі засыпаць чарговую партыю ўдабрэння ў бункеры сваіх трактароў. Трэба сказаць, што застаць іх разам на адным полі для нас было нечакана: Аляксандр Кірылаў — трактарыст-машыніст “Слаўгарадскага”, а Дзмітрый Лазовік — “Глускай Зары”. На наша здзіўленне яны растлумачылі, што працуюць у складзе міжгаспадарчага механізаванага звяна, у яго таксама ўваходзяць Андрэй Лузан з “Зары Камуны”, Аляксандр Гізун з “Турыно-агра”. Яны ўжо паспелі папрацаваць у эксбазе “Глуск”, у “Зары Камуны”, у “Глускай Зары”, цяпер вось заняты ў “Слаўгарадскім”. Работы хапае ўсім, кажуць механізатары, ёсць зямля, тэхніка, прывезлі якаснае ўдабрэнне, чыстае, без адсеву, зусім добра было б, каб і на адпачынак час заставаўся, смяюцца яны, што да працы, то яе дастаткова, асабліва вясною, вунь пасля калію фосфар уносіць патрэбна будзе, так што без справы сумаваць не давядзецца, не.

Аляксандр Кірылаў і Дзмітрый Лазовік

Што тут скажаш: добра, калі ў полі ёсць работа, калі выконваюць яе такія вопытныя механізатары, як Аляксандр Кірылаў і Дзмітрый Лазовік (абодва — неаднаразовыя лідары працоўных саперніцтваў), ды яшчэ і працуюць з добрым настроем. 

Работы зараз і праўда хапае, не тое што ў маштабе раёна, але і ў межах адной гаспадаркі. Так, у тым жа “Слаўгарадскім”  зараз займаюцца вывазкай і ўнясеннем арганікі: Васіль Гецман заняты на пагрузцы ўгнаення, уносяць яго ў глебу Яўген Філіпенка, Канстанцін Кірылаў і Сяргей Будаеў, усё гэта свае работнікі, а вось для вывазкі арганікі прыцягнуты тэхніка і вадзіцелі АП-15, у прыватнасці, Уладзімір Бабак і Аляксандр Гаршчук. На гэтым участку работы таксама дастаткова: аграфірме “Слаўгарадскі” патрэбна нарыхтаваць і вывезці 40 тысяч тон арганічнага ўдабрэння, вывезена на палі 16 376 тон, унесена ў глебу 3305 тон, або пятая частка ад вывезенага. За дзень 22 сакавіка ад фермаў было вывезена 450 тон гною, унесена ў глебу (з буртоў)  больш за 1100 тон. Калійнымі ўдабрэннямі пад яравую сяўбу зямля падкормлена на 972 гектарах пры плане 2750 га, дзённая выпрацоўка склала 215 гектараў. Вялікія аб’ёмы чакаюць на ўзворванні глебы: пры плане 2621 гектар фактычна ўзараны пакуль толькі 58, у тым ліку за дзень — 23 гектары глебы.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота А. ЗМІТРОВІЧ

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем