Темы

Сярод пераможцаў — глуская СШ № 2

Сярод пераможцаў — глуская СШ № 2

У сярэдзіне студзеня былі падведзены вынікі патрыятычнай акцыі, арганізаванай Магілёўскім абласным саветам ветэранаў, па стварэнні макетаў спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Магілёўскай вобласці вёсак. На старонках “Радзімы” мы пісалі пра ўдзельнікаў раённага этапа гэтай акцыі і пра іх творчыя работы. І вось у канцы лютага ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога этапа. Дыпломамі І ступені былі ўзнагароджаны навучэнцы СШ № 3 горада Асіповічы (макет вёскі Макаўе), гімназіі Асіповіч (вёска Бортнае) і Клічаўскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (вёскі Вязень, Сялец). Дыпломамі ІІ ступені —  Вендаражскі навучальна-педагагічны комплекс д/с-сш Магілёўскага раёна (вёска Дубінка) і сярэдняя школа № 2 Глуска (вёска Белая). Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагародзілі Маслакоўскую сярэднюю школу Горацкага раёна (вёска Напраснаўка), Касцюковіцкі раённы цэнтр дзіцячай творчасці (вёска Панькоўская Буда) і Чарнаруцкі НПК д/с-сш Шклоўскага раёна (вёска Рубеж).

Дыплом ІІ ступені, а таксама грашовы сертыфікат з рук старшыні Магілёўскага абласнога савета ветэранаў Анатоля Глаза атрымала дырэктар СШ № 2 Алена Слічонак. Акрамя гэтага, ад пракуратуры Магілёўскай вобласці сярэдняя школа № 2 Глуска атрымала Падзячнае пісьмо і памятны падарунак — кнігу пра Вялікую Айчынную вайну. Як адзначыла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Тамара Толсцік, усе прадстаўленыя на абласны этап макеты спаленых вёсак былі зроблены на годным мастацкім узроўні і з высокай ступенню гістарычнай дакладнасці. І тое, што работа глушчан атрымала на конкурсе прызавое месца, — гэта прызнанне іх карпатлівай працы і мастацкага таленту.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з сайта mogilevnews.by

Последние новости

Власть

С 81-й годовщиной Победы советского народа над фашистской Германией и ее союзниками. Поздравление от Олега Дьяченко

9 мая 2026
Читать новость
Власть

Наталья Кочанова поздравляет с Днем Победы

9 мая 2026
Читать новость
Власть

С Днем Великой Победы! Поздравление от руководства области

9 мая 2026
Читать новость
Власть

С Днем Победы! Поздравляет руководство района

9 мая 2026
Читать новость
Общество

Пераможны май. Помніць пра ўсё

8 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

МНС. Вниманию юридических лиц и индивидуальных предпринимателей, осуществляющих продажу безалкогольных напитков и соков

8 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем