Темы

З віншаваннямі і падарункамі. Напярэдадні Дня жанчын віншаванні прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ніна Уладзіміраўна Кульба

З віншаваннямі і падарункамі. Напярэдадні Дня жанчын віншаванні прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ніна Уладзіміраўна Кульба

Калісьці, яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя, жанчыны, якія змагаліся за свае правы, вырашылі аб’явіць 8 сакавіка Міжнародным жаночым днём. І добра, што гэта дата выпала на сакавік, першы месяц вясны, бо вясна вельмі падобная на жанчыну: такая ж прыгожая, імклівая, крыху капрызніца, але ж усё роўна добрая, шчырая і пяшчотная. У Дзень жанчын і напярэдадні яго ў нашай краіне прынята мілым дамам дарыць падарункі, гаварыць кампліменты (больш чым звычайна) ды пажаданні.

Так, напярэдадні  Дня жанчын да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ніны Уладзіміраўны Кульбы завіталі госці. Павіншаваць яе з надыходзячым святам прыйшлі старшыня Глускага раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Тамара Толсцік, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Кірэй і начальнік адасобленай групы (Глускага раёна) ваеннага камісарыята

г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Сяргей Корбут. Ніна Уладзіміраўна сустрэла гасцей, як і заўсёды, у добрым настроі, з усмешкай. Госці жадалі жанчыне-ветэрану, каб здароўе не падводзіла, а дзеці, унукі ды праўнукі цешылі сваім клопатам і ўвагай. Ніна Уладзіміраўна прымала віншаванні, кветкі, падарункі, дзякавала за іх і за ўвагу да сябе.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем