Темы

У Глускім раёне прайшлі засеўкі

У Глускім раёне прайшлі засеўкі

У Глускім раёне 20 красавіка прайшлі засеўкі. Звычайна на Глушчыне пасяўная пачынаецца даволі рана, але ў гэтым годзе ў гаспадарках раёна акцэнт зроблены на вырошчванне кукурузы, якую сеюць акурат з апошняй дэкады красавіка. На полі Глускага райаграпрамтэхзабеспячэння сабраліся кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, прадстаўнікі “БНБК-агра”, раённага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. “Мы ўсе разам шмат папрацавалі яшчэ да таго, як сабраліся сёння тут, — згадала ў сваім выступленні кіраўнік “БНБК-агра” Надзея Каткавец. — Падрыхтавалі палеткі, ўнеслі ўгнаенне і ўдабрэнне, наладзілі тэхніку. Спадзяюся, што і далей мы ўсе разам будзем працаваць таксама добра і якасна, каб наша агульная праца дала плён”. Пасля таго як насенне кукурузы было засыпана ў новенькую сеялку, зерне, зямлю і тэхніку асвяціў протаіерэй Міхаіл, настаяцель глускай Свята-Богаяўленскай царквы. Пакуль сеялка пракладала першыя барозны, на добры ўраджай гучалі песні і пажаданні ў выкананні народнага калектыву “Вярбічанька”.

 

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость