Темы

Ваеннае пакаленне — мірнаму пакаленню. Генацыд: выпрабавана на сабе

Ваеннае пакаленне — мірнаму пакаленню.  Генацыд: выпрабавана на сабе

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў адзначаецца ва ўсім свеце 11 красавіка. Дата была ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года. Міжнародны трыбунал у Нюрнбергу ў 1946 годзе прызнаў, што заключэнне ў няволю мірных грамадзян замежных дзяржаў, роўна як і выкарыстанне іх прымусовай працы ў інтарэсах Германіі, з’яўлялася не толькі ваенным злачынствам гітлераўскага рэжыму, але і злачынствам супраць чалавечнасці.

Падчас акупацыі на тэрыторыі Беларусі існавала каля 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва, праз якія прайшлі сотні тысяч чалавек. У адным толькі канцлагеры ў вёсцы Трасцянец ад рук нацыстаў загінула 206 500 чалавек.  

Глушчанка Марыя Якаўлеўна Уласава — адна з тых, чыё дзяцінства прыйшлося на вайну і каму лёсам было наканавана прайсці праз гітлераўскую няволю. Гісторыі жыцця хлопчыкаў і дзяўчынак, што раслі ў 1940-я гады, патрэбна расказваць і праз 80, і праз 100 гадоў, каб людзі ведалі і ніколі не забывалі, што няма нічога больш страшнага за дзіцячыя слёзы і няма нічога больш дарагога за дзіцячае жыццё.

Марыя Якаўлеўна нарадзілася ў вёсцы Баркі Клічаўскага раёна. У 1941 годзе дзяўчынцы споўнілася шэсць гадоў. У сям’і было трое дзяцей: Марыя, старэйшы брат і малодшая сястра, якая нарадзілася ў студзені 1941 года. Самыя галоўныя падзеі з жыцця пад акупацыяй мая суразмоўца памятае вельмі добра, а пра некаторыя моманты ўжо пазней ёй распавядала маці. Вельмі добра памятае, як бацька будаваў курэнь у лесе каля балота. Гэта прымітыўнае жыллё, накшталт зямлянкі, але пабудаванае так, каб яго не маглі ўбачыць і знайсці ворагі. “Выкопвалі даволі глыбокую яму, — распавядае Марыя Якаўлеўна, — наверх на яе клалі бярвёны, а іх густа засцілалі галінамі ды мохам. Для таго каб залезці ў гэта жыллё і для выхаду дыму пакідалі адтуліну. Пасля таго як гітлераўцы пачалі праводзіць у беларускіх вёсках свае карныя аперацыі, такія курані ў лесе зрабілі амаль усе вяскоўцы. У такім жыллі пастаянна жыць было немагчыма — туды ўцякалі, калі было небяспечна ў вёсцы. Час ад часу вяскоўцы хадзілі дадому, напрыклад, па бульбу, муку. Калі наступала зацішша, таксама ішлі жыць дадому. Але ўсё ж большы час хаваліся вось у такім лясным жытле”.

У той дзень на пачатку чэрвеня 1944 года, калі Марыя трапіла ў рукі да акупантаў, яна з матуляй Вольгай Паўлаўнай і маленькаю сястрою пайшлі дадому, каб узяць ежу. Тата з братам засталіся ў лесе — чакалі партызан. “Мой тата Якаў Кузьміч, — працягвае аповед Марыя Якаўлеўна, — да вайны працаваў у лесе — нарыхтоўваў смалу, таму ён ведаў кожную сцяжынку, кожнае дрэўца ў навакольных лясах, добра арыентаваўся на мясцовасці. Калі стварыліся партызанскія атрады, тата стаў у іх правадніком і сувязным: мог пайсці на заданне на некалькі дзён, а потым вяртаўся дадому. Вось і ў той страшны дзень ён таксама чакаў, што яго пазавуць на заданне. Мы з мамай пераначавалі ў сваёй хаце, а раніцай прачнуліся ад таго, што пачулі страляніну. Гэта ў вёску ўварваліся немцы. Яны ехалі па вясковай вуліцы і стралялі па вокнах дамоў, па людзях, што выходзілі на двор, карацей, не глядзелі, куды траплялі іх кулі. За немцамі ішлі паліцаі з навакольных вёсак ды мясцовыя і ззывалі людзей ісці атрымліваць нейкія новыя дакументы. Усіх, хто на гэты момант аказаўся ў вёсцы, сагналі ў адзін двор. Мы таксама там аказаліся. Уцячы было немагчыма: вёска была абкружана акупантамі. Хто паспрабаваў гэта зрабіць — быў застрэлены. Праз нейкі час падагналі грузавую машыну, адчынілі задні борт і загадалі жанчынам з дзецьмі да 15 гадоў залазіць туды. Мама трымала сястрычку на руках, а я моцна ўчапілася за маміну спадніцу, і так па чарзе за іншымі вясковымі жанчынамі мы апынуліся ў машыне. Астатніх вяскоўцаў пагналі пешшу. У кузаве грузавіка мы сядзелі проста на падлозе, разам з намі ехалі ўзброеныя ахоўнікі. Праз некаторы час прыбылі ў Бабруйск. Нас прывезлі і пасялілі ў вялікім, з чырвонай цэглы, бараку (або хляве) з маленькімі вокнамі з жалезнымі кратамі амаль пад столлю. (Лагер для савецкіх ваеннапалонных і звычайных грамадзян быў створаны ў Бабруйскай крэпасці яшчэ восенню 1941 года і дзейнічаў да канца акупацыі. — Заўв. аўт.) Хтосьці казаў, што гэта турма, іншыя — што канцлагер. На падлозе вялікага памяшкання ляжала салома. Дзверы зачынілі, і ў той дзень ні піць, ні есці нам не давалі. На наступны дзень ахоўнікі забралі некалькі жанчын, і яны прынеслі вялікі бак з варанай бульбай. Высыпалі бульбу на салому, і кожны падыходзіў і браў, але не болей чым дзве бульбіны. Ахоўнікі папярэдзілі, што той, хто захоча ўзяць больш, атрымае жалезным прутам па руках. Ваду давалі адзін раз на дзень: стаяў бак і адзін раз можна было падысці і выпіць кружку вады. Дарэчы, кружка была прывязана цэпам. Каля варот нашай “турмы” на вуліцы быў прывязаны сабака. Калі вароты адчынялі, ён забягаў нават у барак. Сабаку немцы прыносілі ежу на падносе — рэшткі са свайго стала, тое, што не даелі самі. Аднойчы хлопчык Пятро, наш сусед па вясковай вуліцы, убачыў, што сабаку кінулі костку, можа, нават з рэшткамі мяса, і штурхнуў тую костку нагою да сябе. Рэакцыя сабакі была маланкавая: ён схапіў хлопчыка за нагу, вельмі моцна яе парваў. Ад сабакі малога ўдалося выратаваць, рану перавязалі: маці разарвала сваю спадніцу на бінты. Але ж ён усё роўна памёр ад вялікай страты крыві. Можа, яшчэ таму ён  памёр, што ў яго ў той жа дзень немцы бралі кроў.

Я трапіла ў катавальню, дзе бралі ў дзяцей кроў, толькі на трэці ці чацвёрты дзень пасля таго, як мы прыехалі ў Бабруйск. Да медыкаў гітлераўцы выклікалі па некалькі дзяцей за адзін раз. Малечу клалі на тумбу, падобную на стол. Адзін ахоўнік трымаў ногі, другі — рукі. Кроў бралі з рукі або са скроні, напэўна, калі не маглі знайсці вену на руцэ. У мяне бралі са скроні — трымалі маю галаву, расцягвалі скуру на скроні. Потым амаль палова твару была суцэльны сіняк. Некалькі дзён я не магла нават пакласці галаву на бок. Канешне ж, дзеці баяліся гэтых працэдур, да таго ж яны былі яшчэ і балючыя. Таму малыя крычалі, плакалі, прасіліся — стаяў несціханы гвалт. Пасля працэдуры ахоўнікі праводзілі дзяцей да варот барака, адчынялі іх і моцна штурхалі малых у плечы, каб заходзілі, не марудзілі. Знясіленыя дзеці ледзь трымаліся на нагах, таму ляцелі, як пушынкі, збіваючы калені ды ставячы сабе гузакі. На наступны дзень пасля забору крыві прыходзіў немец і правяраў, як мы сябе адчуваем: падыдзе, нагою, ботам тузане ў бок — жывы ці не. Калі хтосьці паміраў, загадвалі жанчынам пагрузіць цела на машыну — потым вывозілі памерлых за горад і скідвалі ў роў пад мостам каля Бярэзіны.

Праз колькі дзён нашы каты загадалі ўсім пастрыгчы валасы. Выдалі нажніцы, і жанчыны пад наглядам аховы пастрыглі нагала дзяцей і адна адну. Валасы згрузілі ў вялікі мех. Таксама загадалі зрэзаць усе металічныя гузікі — іх таксама потым сабралі. Растлумачылі нам, што заўтра мы адправімся ў Германію. (Ужо пазней мы дазналіся, што за некалькі дзён да нашага з’яўлення ў Бабруйску на гэтым жа месцы жылі іншыя мамы з дзецьмі з навакольных вёсак і іх адправілі ў нямецкі канцлагер на смерць.) Але назаўтра мы нікуды не паехалі. Яшчэ праз дзень мы пачулі моцныя стрэлы — гэта вызваляць Бабруйск падышла Чырвоная Армія. Немцы ўцякалі і адстрэльваліся, чырвонаармейцы атакавалі ворага і таксама стралялі. Падчас гэтых перастрэлак некаторых з нашых вяскоўцаў параніла, у тым ліку і мяне — у плячо, нагу, зачапіла бок. Шрамы засталіся па гэты дзень. Кроў цякла вельмі. Мама разарвала сваю хустку, перавязала, заціснула мае раны. У хуткім часе вароты барака адчыніліся, і мы ўбачылі чырвонаармейцаў: нас вызвалілі. Да сваёй вёскі мы дабіраліся паўтара тыдні: чатыры дні ішлі ад Бабруйска да Кіраўска, там перадыхнулі ў сваякоў і пайшлі далей. Па дарозе ў вёсках чужыя людзі нас кармілі. Калі вярнуліся ў Баркі, убачылі жудасную карціну: усе будынкі (хаты, хлявы, дзіцячы сад, калгасная кантора, клуб) былі спаленыя. Пасля вайны, у сталінскія часы, мама загадала нікому не гаварыць, што мы былі ў Бабруйску ў нямецкім лагеры, а мне і самой не хацелася ўспамінаць, а хутчэй хацелася забыць тыя жахі, што мы перажылі…”  

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з архіва Марыі Уласавай  

Последние новости

Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024
Общество

Семья Дербеевых из Глуска — участники областного этапа конкурса «Семья года»

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024