Темы

З Вялікаднем, глушчане-каталікі!

З Вялікаднем, глушчане-каталікі!

«А Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у Сваёй вялікай любові палюбіў нас, і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом. Вы збаўлены ласкаю. Ён уваскрасіў і пасадзіў нас на нябёсах у Хрысце Езусе».

Эф 2, 4–6

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, дарагія суайчыннікі!

Хрыстус уваскрос! З вялікай радасцю вітаю вас гэтымі непараўнальна прыгожымі словамі. Якую вялікую надзею яны нясуць для кожнага чалавека! Няхай кожнага закране і атуліць бязмежная міласэрнасць Бога, Які нізка схіляецца над намі, бярэ на Сябе наш грэх, памірае за нас і адкрывае нам Неба!

Хрыстус, збавіўшы нас ад смерці граху, паказвае нам шлях і кліча ісці за Ім. Ён абяцае, што не пакіне нас адных, што будзе ісці побач з намі і дапамагаць нам несці наш крыж. Ён заклікае нас, каб мы жылі верай, праўдай, любоўю, узаемнай павагай і падтрымкай. Езус Хрыстус абяцае нам сапраўднае шчасце. Як важна кожнаму з нас непасрэдна, як і ўсяму нашаму народу, верыць Яго Слову! Як важна прыняць у сваю душу святло Хрыстовага Уваскрэсення, якое знішчыць цемру і запаліць у нашых сэрцах агонь любові да бліжняга! Бо ад кожнага з нас залежыць лёс будучыні, ад таго, ці будзем мы намагацца змяніць сябе і прыслухацца да запаведзяў Пана і ці будзем мы чыніць дабро. На жаль, часта мы жывем у цемры граху і не намагаемся змяніцца, мы хочам ствараць спакой, забываючы пра Бога і пра ўласнае навяртанне.

Дарагія браты і сёстры, жадаю, каб нашы сэрцы ажылі, прынялі Божую ласку, адгукнуліся на званы Хрыстовага Уваскрэсення, былі адкрытыя на праўду, любоў, дабрыню, міласэрнасць, ахвярнасць, шчырасць. І няхай уваскрослы Хрыстус заззяе над нашымі жыццёвымі шляхамі!

Яднаючыся ў велікоднай радасці, з малітвай і пастырскім благаслаўленнем.

Біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB

Генеральны Вікарый  Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Последние новости

Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем