Темы

Аптэка і аптэкар

Аптэка і аптэкар
Будынак у цэнтры здымка — аптэка

Здаецца, што будынак аптэкі, размешчаны ў цэнтры нашага гарпасёлка, быў тут заўсёды: яго памятае не адно пакаленне местачкоўцаў. Кожны глушчанін, ад малога да вялікага, нават з заплюшчанымі вачыма знойдзе сюды дарогу. А ці хто з нас задумваецца, наведваючы аптэку, што гэтаму будынку ўжо як мінімум 116 гадоў?! Напэўна, няшмат такіх. Прыгожае звонку і ўтульнае знутры збудаванне не дае падставы задумацца пра яго сталы ўзрост.

З глускай местачковай аптэкай у пачатку ХХ стагоддзя звязана імя Уладзіслава Машынскага (на фота). Пра гэтага чалавека амаль нічога невядома, акрамя таго, што ён працаваў у аптэцы і быў бацькам Ядзвігі Машынскай-Гельтман, паэтэсы-перакладчыцы і педагога. У кнізе, прысвечанай навукоўцу-біёлагу, геабатаніку Віктару Сцяпанавічу Гельтману, унуку Уладзіслава Машынскага, ёсць такі ўспамін Дзмітрыя Віктаравіча Гельтмана: “Папина мама, Ядвига Владиславовна Мошинская, — дочь аптекаря из Глуска. О ее родителях практически ничего не известно”.

Хоць мы і не ведаем падрабязнасцей біяграфіі глускага аптэкара Машынскага, але дзякуючы інтэрнэту ў нас ёсць магчымасць убачыць яго фотаздымак. Ён знайшоўся на сайце польскай Нацыянальнай бібліятэкі, дакладней, яе электроннага дадатка-сайта polona.pl. Дакладная дата здымка невядома, але пазначана, што зроблены ён быў да 1915 года.

У часопісе “Вестник фармации” (№ 2 за 2011 год) размешчана нататка Сасонкіна В. Ф. “Гісторыя аптэк беларускага Палесся”, ёсць там некаторыя звесткі і пра аптэку ў Глуску. Так, напрыклад, самая першая аптэка ў нашым мястэчку была адкрыта ў 1854 годзе. У ёй працавалі правізар Дашковіч (гаспадар) і правізар С. Форэн (упраўляючы). У 1890 годзе ў Глуску ўжо дзейнічала “нармальная” аптэка (катэгорыя аптэк, якія размяшчаліся ў павятовых гарадах і буйных мястэчках) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Машынскага. Звычайна “нармальныя” аптэкі мелі рэцэптурны і матэрыяльны пакоі, памяшканне для захоўвання запасаў лекавай расліннай сыравіны, склеп, лабараторыю, пакой для таўчэння і месца для захоўвання шкляных флаконаў, якія ўжываліся для водпуску лекаў, а таксама мелася памяшканне, дзе рыхтавалі настоі і адвары.

У часопісе “Вестник фармации” таксама ёсць і такія даныя: сярод аптэк у гарадах і паветах беларускага Палесся ў 1912 годзе значыцца аптэка ў мястэчку Глуск. Запісана, што тут працавалі два чалавекі: аптэкарскі памочнік Ф. І. Герц (уладальнік) і правізар У. Ю. Машынскі (кіраўнік). Па звестках часопіса, за 1881 год у глускую аптэку было пададзена 2568 рэцэптаў, якія прыняў правізар Машынскі.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем