• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Аптэка і аптэкар

Понедельник, 2.05.2022 16:00. Category: Гісторыя Глушчыны    

Будынак у цэнтры здымка — аптэка

Здаецца, што будынак аптэкі, размешчаны ў цэнтры нашага гарпасёлка, быў тут заўсёды: яго памятае не адно пакаленне местачкоўцаў. Кожны глушчанін, ад малога да вялікага, нават з заплюшчанымі вачыма знойдзе сюды дарогу. А ці хто з нас задумваецца, наведваючы аптэку, што гэтаму будынку ўжо як мінімум 116 гадоў?! Напэўна, няшмат такіх. Прыгожае звонку і ўтульнае знутры збудаванне не дае падставы задумацца пра яго сталы ўзрост.

З глускай местачковай аптэкай у пачатку ХХ стагоддзя звязана імя Уладзіслава Машынскага (на фота). Пра гэтага чалавека амаль нічога невядома, акрамя таго, што ён працаваў у аптэцы і быў бацькам Ядзвігі Машынскай-Гельтман, паэтэсы-перакладчыцы і педагога. У кнізе, прысвечанай навукоўцу-біёлагу, геабатаніку Віктару Сцяпанавічу Гельтману, унуку Уладзіслава Машынскага, ёсць такі ўспамін Дзмітрыя Віктаравіча Гельтмана: “Папина мама, Ядвига Владиславовна Мошинская, — дочь аптекаря из Глуска. О ее родителях практически ничего не известно».

Хоць мы і не ведаем падрабязнасцей біяграфіі глускага аптэкара Машынскага, але дзякуючы інтэрнэту ў нас ёсць магчымасць убачыць яго фотаздымак. Ён знайшоўся на сайце польскай Нацыянальнай бібліятэкі, дакладней, яе электроннага дадатка-сайта polona.pl. Дакладная дата здымка невядома, але пазначана, што зроблены ён быў да 1915 года.

У часопісе “Вестник фармации” (№ 2 за 2011 год) размешчана нататка Сасонкіна В. Ф. “Гісторыя аптэк беларускага Палесся”, ёсць там некаторыя звесткі і пра аптэку ў Глуску. Так, напрыклад, самая першая аптэка ў нашым мястэчку была адкрыта ў 1854 годзе. У ёй працавалі правізар Дашковіч (гаспадар) і правізар С. Форэн (упраўляючы). У 1890 годзе ў Глуску ўжо дзейнічала “нармальная” аптэка (катэгорыя аптэк, якія размяшчаліся ў павятовых гарадах і буйных мястэчках) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Машынскага. Звычайна “нармальныя” аптэкі мелі рэцэптурны і матэрыяльны пакоі, памяшканне для захоўвання запасаў лекавай расліннай сыравіны, склеп, лабараторыю, пакой для таўчэння і месца для захоўвання шкляных флаконаў, якія ўжываліся для водпуску лекаў, а таксама мелася памяшканне, дзе рыхтавалі настоі і адвары.

У часопісе “Вестник фармации” таксама ёсць і такія даныя: сярод аптэк у гарадах і паветах беларускага Палесся ў 1912 годзе значыцца аптэка ў мястэчку Глуск. Запісана, што тут працавалі два чалавекі: аптэкарскі памочнік Ф. І. Герц (уладальнік) і правізар У. Ю. Машынскі (кіраўнік). Па звестках часопіса, за 1881 год у глускую аптэку было пададзена 2568 рэцэптаў, якія прыняў правізар Машынскі.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту

« Праздник весны и труда в Глуске (фоторепортаж)
Лукашенко на открытии памятника митрополиту Филарету: он был духовным отцом и совестью нации »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (482)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (64)
    • Культура (320)
    • Общество (5 147)
    • Происшествия (404)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (360)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top