Темы

Колькі каштуюць цюльпаны з плошчы Глуска

Колькі каштуюць цюльпаны з плошчы Глуска

Цэлы месяц цвілі на плошчы Глуска цюльпаны, акуратна пасаджаныя і добра дагледжаныя клумбы чырвоных і ружовых кветак радавалі людзей, стваралі настрой, упрыгожвалі наш гарадок. Не раз любавалася імі сама і бачыла, як любуюцца і захапляюцца цюльпанамі іншыя людзі. А вось адзін аматар прыгажосці, дакладней, аматарка, паглядзеў на кветкі з іншага боку і з іншымі думкамі — забраць іх сабе. На гэтым тыдні ў сераду, прама сярод белага дня і прама на плошчы райцэнтра, жанчына вырвала з клумбы некалькі кветак — не сарвала (хаця і гэта нельга), а менавіта вырвала з цыбулінамі і ўжо хацела было пакласці іх у сумку, але яе спынілі… Якраз у той час (не ведаю, на грэх, на бяду або на шчасце) выйшаў старшыня райвыканкама Сцяпан Чачуха, убачыў гэты глум і спыніў шкодніцу, прысаромленая, яна мусіла пасадзіць кветкі на месца…

Адметна, што днём (штосьці каля 11 раніцы) у сераду на вуліцах Глуска шмат людзей (базарны ж дзень), жанчына сваю нядобрую справу рабіла не хаваючыся, і гэта не маглі не бачыць іншыя, хто ішоў або ехаў. Але яны так і праходзілі, праязджалі міма — ці то занятыя сваімі справамі і думкамі, ці то проста абыякавыя да ўсяго, што адбываецца вакол і асабіста іх не тычыцца. Дык што, выходзіць, толькі старшыні райвыканкама ўсё патрэбна, і чысціня, і прыгажосць, і парадак? А нас усіх гэта не хвалюе? А можа, хтосьці і сам не супраць дарэмшчыны, прыдбаць штосьці грамадскае? Нядобра выходзіць.

Калі так, то раскажу і працяг гэтай гісторыі. Асобу жанчыны супрацоўнікі РАУС устанавілі ў той жа дзень — па камерах відэаназірання. Гэта аказалася пенсіянерка, жыхарка аднаго з аграгарадкоў раёна. Свой учынак яна ніяк не змагла растлумачыць міліцыянерам. Горш за ўсё, што, калі рвала кветкі і калі саджала іх назад у зямлю, з ёю былі ўнукі. Яны ўсё бачылі… І гэта быў не самы лепшы прыклад для іх.

Пяць цюльпанаў, здаецца, дробязь, а колькі праблем, непрыемнасцей, на душы, пэўна, цяжка, а вось у кашальку, хутчэй за ўсё, палягчэе, бо за спробу дробнага крадзяжу, згодна з артыкулам 11.1 КаАП, вінаватай пагражае штраф у дзве базавыя велічыні (гэта ж колькі кветак можна было купіць на базары за 64 рублі!). Дабаўце сюды работу міліцыі, грамадскі рэзананс.   

Зараз цюльпаны паабляталі, іх было пасаджана 2200, і хутка іх месца на клумбах зоймуць бегоніі і сульфініі, будзе зноў прыгожа. Давайце берагчы гэтую прыгажосць — яна ж для нас і яна нятанна каштуе! Каб мы любаваліся кветкамі і кветнікамі, прыгожымі клумбамі, каб было што паказаць гасцям — вось як мы любім і ўпрыгожваем свой горад, патрачана ўжо каля сямі тысяч рублёў (на кветкі, на работу па ўладкоўванні клумбаў і малых архітэктурных формаў, догляд за імі), днямі выдаткавана яшчэ дзве шэсцьсот.  А яшчэ — давайце на ўсялякі выпадак памятаць пра камеры відэаназірання. Давайце будзем цывілізаванымі людзьмі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость