Темы

Асцярожна ля вады!

Асцярожна ля вады!

Як толькі добра пацяплела і наша Пціч шмат дзе ўвайшла ў берагі, ахвотныя паплаваць, адпачыць каля вады накіраваліся да ракі. Справа добрая, звыклая, карысная. Але пры ўмове, што людзі выконваюць правілы паводзін: купаюцца ў адведзеным для гэтага месцы, не ўжываюць на пляжы алкаголь і не ідуць нападпітку ў раку, не пакідаюць каля вады дзяцей без нагляду і ўвогуле не адпускаюць купацца іх адных. 

З пачаткам актыўнага купальнага сезона прадстаўнікі міліцыі, РАНС і таварыства ратавання на водах сталі праводзіць рэйды па найбольш папулярных месцах адпачынку глушчан на вадаёмах. У адной з такіх сумесных паездак на мінулым тыдні ўзяў удзел і карэспандэнт рэдакцыі. Разам са старшым участковым інспектарам міліцыі Сяргеем Каранцом, інспектарам інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандрам Шалашом і старшым матросам-ратаўніком Анатолем Бачынскім мы найперш накіраваліся на месца для купання пад назвай “Лодачная”. Зраніцы людзей было небагата, адзначыў Анатоль Бачынскі, а пасля абеду стала больш людна. Калі мы пад’ехалі, там ужо шмат хто купаўся і шмат хто загараў — сем’ямі, паасобку, кампаніямі. Падышлі да групы падлеткаў, пытаемся, з кім адпачываюць і ці ведаюць іх бацькі, што яны пайшлі на рэчку. Аказалася, што з імі ёсць старэйшы (чыйсьці брат), ды і самі хлопцы і дзяўчаты, па іх словах, досыць дарослыя, па 15 гадоў споўнілася, правілы паводзін на вадзе ведаюць, адзін за адным наглядваюць, а памяткі па бяспецы на вадаёмах, якія ім раздалі інспектар РАНС і матрос-ратавальнік, яны бачылі і чыталі ўжо, бацькоў яны таксама папярэдзілі, што пайшлі на рэчку. Ну добра, калі такія дасведчаныя, самастойныя і дысцыплінаваныя падлеткі, адпачываюць культурна і ўжываюць толькі прахаладжальныя напоі. Іншыя адпачываючыя на гэтым пляжы таксама не парушалі ні правілаў бяспекі на вадзе, ні антыалкагольнага заканадаўства. Як мы ехалі з пляжа, насустрач ішлі трое дзяцей гадоў па 12—13, калі міліцыянер запытаўся, чаму без дарослых ідуць на раку, адказалі, што яны толькі пасядзець на беразе. Калі пасядзець, то няхай, пасядзець можна. Паверым ім на слова.

Едзем далей, на нашым маршруце месца, якое местачкоўцы завуць Высокі бераг і якое сярод адпачываючых з’яўляецца даволі папулярным (хаця месцам для купання не з’яўляецца). Так і ёсць: у адным баку, дзе бераг больш спадзісты, адпачываюць людзі, праўда, пагутарыць з імі не можам, бо падысці туды льга толькі басанож або ў гумавым абутку. Бяром лявей і пад’язджаем да кампаніі вясёлых маладых людзей, чалавек дзесяць ці больш, якія размясціліся на самым высокім месцы берага, па мокрых яшчэ валасах зразумела, што яны не толькі загаралі. Пытаюся, ці глыбока тут і ці ведаюць яны, што купацца ў гэтым месцы нельга. Хлопцы смяюцца, кажуць, што неглыбока, а адзін дадае, што і яго бацька тут нырае. Бацькоўскі аўтарытэт, безумоўна, высокі, а бацькоўскі прыклад — ці не самы дзейсны. Застаецца спадзявацца, што глушчане-юнакі плаваць умеюць (побач жа з рэчкай выраслі) і што, купаючыся, яны не надта блазнуюць. А вось пра тое, што ў грамадскім месцы, у тым ліку на беразе ракі, нельга (катэгарычна забараняецца!) распіваць піва і моцныя спіртныя напоі, участковы міліцыянер юнакоў папярэдзіў, а матрос-ратавальнік і інспектар РАНС раздалі ім буклеты з правіламі паводзін на вадзе.

Трэцім пунктам на маршруце мы выбралі бераг рэчкі каля самага моста: там і рыбачаць, і купаюцца, і кампаніі розныя збіраюцца на прадмет пасядзець, паразмаўляць за пляшачкай, а потым некаторых асвяжыцца цягне. Летась быў такі выпадак, ледзь трагедыяй не скончыўся… Зараз тут вады яшчэ багата, купацца пакуль не выпадае, а вось рыбак быў, сядзеў сабе пад мостам, вудзіў рыбку. Падышоў яшчэ адзін чалавек, ці то таварыш яго, ці проста мінак, з торбы тырчыць горлышка карычневай бутэлькі, ён сказаў, што квас. Мо і квас, але ўчастковы ўсё ж строга папярэдзіў, што ні піва, ні больш моцных напояў тут распіваць нельга, і нагадаў пра  адміністрацыйную адказнасць, а ратавальнік папярэдзіў наконт парушэння правілаў бяспекі.

Будзем спадзявацца, што і гэтыя, і іншыя людзі, з кім сустрэліся каля ракі і пагутарылі ўдзельнікі сумеснага прафілактычнага рэйду, насамрэч сур’ёзна ставяцца і выконваюць правілы бяспечных паводзін на вадзе, не парушаюць антыалкагольнага заканадаўства, дзеці і падлеткі купаюцца строга пад наглядам дарослых, а тыя не спускаюць іх з вачэй. Бо калі не, то чакай бяды.

За мінулыя выхадныя, 11 і 12 чэрвеня, у краіне на вадаёмах загінулі 13 чалавек, а за ўвесь папярэдні тыдзень — 29. Такія лічбы прыводзіць БелТА са спасылкай на МНС. Зафіксаваны трагедыі на вадзе і цягам гэтага тыдня. Крый божа і нам трапіць у гэтую сумную статыстыку. Беражыцеся самі і беражыце сваіх блізкіх.

 

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в ближайшие выходные

29 марта 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Дважды герой Советского Союза Степан Шутов

29 марта 2024
Общество

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

29 марта 2024
Актуально

Министерство спорта и туризма проводит правовой мониторинг

29 марта 2024
Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024