Темы

Дэпутаты разгледзелі пытанне занятасці насельніцтва

Дэпутаты разгледзелі пытанне занятасці насельніцтва

Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы Глускага раёна, за студзень — красавік бягучага года склала 5208 чалавек, гэта прыкладна на два працэнты менш, чым было ў такім жа перыядзе летась. Цягам першых чатырох месяцаў у арганізацыі, установы і на прадпрыемствы прынята 212 работнікаў, а звольнена 260. Перавага звольненых над прынятымі тыповая для такога перыяду і тлумачыцца тым, што гэтым часам заканчваецца ацяпляльны сезон і ідзе звальненне аператараў кацельных, інакш кажучы, качагараў.

Як на тэрыторыі Глускага раёна рэалізуецца Дэкрэт Прэзідэнта “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, разглядалі дэпутаты раённага Савета на чарговай, пяцьдзясят першай, сесіі. Акрамя дэпутатаў, на ёй прысутнічалі намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі аддзелаў, упраўленняў, службаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскіх аб’яднанняў, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў. З грунтоўным дакладам перад прысутнымі выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што ў раёне створана пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Сяголета гэтая камісія правяла 12 пасяджэнняў, былі разгледжаны матэрыялы ў адносінах да 324 непрацуючых грамадзян, у выніку 147 чалавек былі аднесены да занятых у эканоміцы, 37 накіраваны да наймальнікаў для працаўладкавання, з іх працаўладкаваліся 28. Яшчэ 15 непрацуючых былі накіраваны ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, каб ім пасадзейнічалі ў занятасці, і 13 з іх сапраўды пайшлі працаваць, а адзін павучыўся і адкрыў сваю справу. Былі сярод разгледжаных на камісіі і такія, хто адмовіўся ад садзейнічання ў працаўладкаванні, — іх 20 чалавек.

У першым квартале працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачвалі паслугі па эканамічна абгрунтаваных тарыфах за гарачае водазабеспячэнне — 14 чалавек, за цеплазабеспячэнне — 20, за газазабеспячэнне пры наяўнасці газавых прыбораў — 5 чалавек. У другім квартале па поўных тарыфах за гарачую ваду плацяць 22 спажыўцы, за цеплазабеспячэнне — 29 грамадзян, за газ (пры наяўнасці газавых прыбораў) — 13 чалавек.

Асаблівую ўвагу камісія ўдзяляе грамадзянам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і працуе з гэтай катэгорыяй сумесна з аддзелам унутраных спраў. За перыяд з пачатку года пры садзейнічанні камісіі было працаўладкавана сем такіх непрацуючых, а ў адносінах да чатырох грамадзян прыняты рашэнні аб накіраванні іх у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Усяго на ўліку ў Глускім раённым аддзеле ўнутраных спраў стаіць 206 асоб, у адносінах да якіх праводзіцца прафілактычная работа, 157 з іх — раней судзімыя, а 49 узяты на ўлік за сямейныя скандалы і злоўжыванне алкаголем, адзначыў у сваім выступленні на сесіі начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Генадзь Буклей. З названай катэгорыі 59 асоб нідзе не працуюць. Кожны месяц на пасяджэннях савета аховы правапарадку (яны праводзяцца з удзелам прадстаўнікоў камісіі па садзейнічанні занятасці) разглядаюцца паводзіны такіх людзей, тым, хто не працуе, выдаюцца накіраванні для працаўладкавання, у выніку гэтай работы два чалавекі пайшлі працаваць. З пачатку года ў службу занятасці было дастаўлена 33 раней судзімых чалавекі, аднак працаўладкаваліся толькі чатыры з іх, астатнія ад працаўладкавання адмовіліся. У чэрвені прайшло пася-джэнне савета прафілактыкі з удзелам старшынь сельскіх Саветаў, было разгледжана 14 непрацуючых, што пражываюць на тэрыторыях сельсаветаў, ім былі прапанаваны варыянты для працаўладкавання. Практыка сустрэч у такім фармаце будзе прадоўжана, запэўніў Генадзь Буклей, а для большай іх эфектыўнасці прапанаваў на такія пасяджэнні запрашаць таксама прадстаўнікоў арганізацый, у тым ліку сельгаспрадпрыемстваў, куды патрэбны людзі.

Яшчэ адной мерай папярэджання і барацьбы з дармаедствам з’яўляецца накіраванне ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі тых, хто злоўжывае алкаголем. Так, на 13 чэрвеня ў ЛПП было асуджана пяць чалавек, ізалявана адзінаццаць (разам з раней асуджанымі), у іх ліку і пяць непрацуючых. Чатыром асобам вынесены афіцыйныя папярэджанні аб накіраванні ў ЛПП, у адносінах да пяці непрацуючых  падрыхтаваны матэрыялы.

Заслухаўшы даклад і выступленне, дэпутаты прыйшлі да высновы, што ў раёне праводзіцца значная работа па садзейнічанні занятасці, як таго патрабуе Дэкрэт Прэзідэнта ад 2 красавіка 2015 года № 3. Узровень рэгіструемага беспрацоўя да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва на 1 чэрвеня складае 0,4 працэнта пры прагнозе 1 працэнт. За пяць месяцаў года на нанава створаныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў працаўладкавана чатыры чалавекі. Працуе камісія па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Яе работа павінна быць прадоўжана і актывізавана, асабліва па аператыўным выяўленні непрацуючых асоб працаздольнага ўзросту і іх працаўладкаванні, па фарміраванні спісаў тых, хто аплочвае паслугі па эканамічна абгрунтаваных тарыфах. Прадоўжаць работу ў накірунку садзейнічання занятасці насельніцтва таксама і міліцыя, і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, што да мясцовых арганізацый, то ад іх патрабуецца наладзіць работу па своечасовай перадачы звестак у службу занятасці аб наяўнасці вакансій. Так запісана ў прынятым на сесіі рашэнні. 

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ірыны ГРАМЫКІ

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024