Темы

Любая справа пад сілу

Любая справа пад сілу
Яўген Філіпенка

Здаецца, няма той работы ў полі якая б не была знаёма гэтым хлопцам. Пэўна, няма і аднаго чалавека ў нашым раёне, каму б не было знаёмым прозвішча гэтых хлопцаў. Гаворка пра братоў Філіпенкаў з аграфірмы “Слаўгарадскі”. Вось дзе ўжо спрытныя, спраўныя, увішныя, што на сяўбе ці на касавіцы, на жніве ці на ворыве.

Аляксандр Філіпенка

Так і сёлета Аляксандр і Яўген Філіпенкі шчыруюць на палетках “Слаўгарадскага” з ранняй вясны. Узараць тое, што засталося з восені, унесці ўдабрэнні і ўгнаенні, падрыхтаваць глебу, засеяць — работы ў гаспадарцы хапае, і браты разам з іншымі механізатарамі працуюць аддана і адказна. Так, як прывыклі. Нездарма штогод іх імёны гучаць сярод імёнаў тых, хто праслаўляе сваю гаспадарку і свой раён шчырай працай. Пачынаецца корманарыхтоўка, пасля ўборачная, і можна быць упэўненымі, што мы яшчэ не раз за сезон сустрэнем братоў Філіпенкаў на палях, а іх прозвішчы — у спісе лепшых працаўнікоў. Так, як заўсёды. Вынікі сяголетняй пасяўной падвядуць пазней, а вось у мінулым годзе Яўген Філіпенка стаў першым у раёне на ўнясенні арганічных удабрэнняў, а Аляксандр Філіпенка — другім на ўзворванні. 

Аляксандр Гаравікоў

Дарэчы, іх калега Аляксандр Гаравікоў летась таксама адзначыўся ў час пасяўной і стаў лепшым у намінацыі “Сяўба яравых зерневых і зернебабовых культур”. Вопытны механізатар, у гэтым годзе ён у асноўным заняты на падрыхтоўцы глебы, і на яго рахунку каля тысячы падрыхтаваных да сяўбы гектараў. А ўвогуле Аляксандр Анатолевіч таксама можа і за штурвалам камбайна працаваць, і сеялку яму можна смела давяраць, і іншай работы не цураецца і спраўляецца з ёй на выдатна.

Уладзімір Грашчанка

Сярод тых, хто шчыруе сёлета ў “Слаўгарадскім” на пасяўной, і малады механізатар Уладзімір Грашчанка. Малады па гадах, а вопыту не займаць, бо ў гаспадарцы працуе не першы год. Між іншым, калі толькі прыйшоў у “Слаўгарадскі”, адразу трапіў на адказны ўчастак — разам з бацькам саставіў зернеўборачны экіпаж. Можна сказаць, на ўборцы ўраджаю прайшоў баявое сельскагаспадарчае хрышчэнне, і прайшоў удала. Прынамсі, яшчэ колькі год назад у гаспадарцы адзначалі, што ёсць у хлопца і жаданне працаваць, і механізатарскі талент, і любоў да зямлі.

Пачаў пасяўны сезон — 2022 Уладзімір Грашчанка на ўзворванні, а завяршыў сейбітам, па стане на 2 чэрвеня на яго рахунку было 558 засеяных кукурузай гектараў.

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024