• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Выбраць прафесію загадзя

Суббота, 18.06.2022 10:00. Category: Общество    

Спачатку я было падумала, што гэта маладзенькая настаўніца чакае мяне ў фае, каб правесці ў клас, дзе я сустрэнуся з Кацярынай Стральчэняй, адзінаццацікласніцай гімназіі. Але калі мы ўдзвюх зайшлі ў кабінет грамадазнаўства і яна села побач са мной, я зразумела, гэта і ёсць Кацярына.

У строгім дзелавым касцюме, з гладка зачасанымі валасамі, сур’ёзным позіркам яна і праўда нагадвала настаўніцу. Маладзенькую настаўніцу або настаўніцу-практыкантку. “Гатовая настаўніца”, — так сказаў пра Кацярыну Стральчэню дырэктар гімназіі Сяргей Яўгенавіч Сяргееў і падкрэсліў, што гэта вучаніца яго вучаніцы, а цяпер гісторыка гімназіі Наталлі Сяргееўны Меснік, калі так можна сказаць, яго ўнучка ў прафесійным плане. Ну так, тут сапраўды прасочваецца пераемнасць пакаленняў у асобна ўзятай навучальнай установе, сярод настаўнікаў асобна ўзятага прадмета.

Зрэшты, не будзем забягаць наперад, бо Кацярына Стральчэня пакуль яшчэ не настаўніца, хаця мае сур’ёзны намер ёю стаць. Два гады, дзясяты і адзінаццаты клас, дзяўчына займалася ў профільным класе педагагічнай накіраванасці.

“Заняткі ў педкласе праходзяць у форме факультатыву, іх з намі праводзіць завуч гімназіі Людміла Аляксандраўна Маеўская, — гаворыць Кацярына Стральчэня. — Нам расказваюць пра асаблівасці прафесіі настаўніка, мы абмяркоўваем яе плюсы і мінусы, разбіраем розныя педсітуацыі і нават даём урокі: складаем план, разбіраем яго з нашым кіраўніком і толькі пасля гэтага ідзём да вучняў, потым абмяркоўваем, што атрымалася, а што не. За два гады, што займаюся ў класе педагагічнай накіраванасці, у прафесіі настаўніка не расчаравалася і па-ранейшаму хачу быць настаўнікам гісторыі”. 

Вось з гэтымі дадатковымі заняткамі і была звязана наша з ёй сустрэча, дакладней, з паспяховым удзелам Кацярыны ў абласным конкурсе навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці “Маё прафесійнае будучае”.

Конкурс пачаўся яшчэ ў красавіку завочным турам, расказвае дзяўчына, для яго патрэбна было напісаць эсэ на зададзеную тэму “Школа ў інфармацыйным грамадстве 21 стагоддзя”, скласці тэхналагічную карту, правесці і запісаць відэа ўрока ў сваёй школе. Кацярына Стральчэня выбрала гісторыю ў дзявятым класе па тэме “Другая сусветная вайна”. Чаму, пытаюся, менавіта такі выбар? Гісторыя — таму што падабаецца гэты прадмет, цікавасць  да яго прывіла настаўніца Наталля Сяргееўна Меснік, і сваё настаўніцкае будучае Кацярына плануе звязаць менавіта з выкладаннем гісторыі. Адна з любімых тэм — тэма Другой сусветнай вайны, дзяўчына добра валодае матэрыялам, таму і выбрала яе для відэаўрока. Да таго ж і вывучаецца яна ў дзявятым класе, з якім Кацярыне ўжо даводзілася працаваць: за два гады заняткаў у педкласе давала ўрокі і пачаткоўцам, і сярэднім школьнікам, і старшакласнікам. Словам, усё супала. У першым туры конкурсу ўдзельнічала 37 чалавек, у заключны этап прайшлі 15, сярод іх — Кацярына Стральчэня і яе аднакласніца Ксенія Петрусь.

Фінал праходзіў у маі, у фармаце Зум-канферэнцыі, заданнем для ўдзельнікаў было знайсці абгрунтаванае вырашэнне педагагічнай сітуацыі, для кожнага асобнай. Кацярыне выпала такая: вучань не вывучыў заданне, адказвае на двойку, але ў яго сёння дзень нараджэння. Што рабіць настаўніку? Як паступіць, каб і справядліваць не пацярпела, і дзень нараджэння чалавеку не азмрочыць? Кацярына Стральчэня прыняла мудрае, на мой погляд, рашэнне: двойку гэтым разам імянінніку не ставіць, каб не псаваць яму святочнага настрою, а выклікаць на наступным уроку — даць магчымасць рэабілітавацца, бо вучоба ёсць вучоба. Такі адказ задаволіў і строгае прафесійнае журы абласнога конкурсу. У выніку за ўсе заданні двух тураў Кацярына Стральчэня набрала найбольшую колькасць балаў і стала пераможцай абласнога конкурсу.

Заслужаную ўзнагароду, дыплом 1-й ступені і каштоўны падарунак, дзяўчына атрымала напрыканцы мая ў Магілёве, урачыстая цырымонія ўзнагароджання праходзіла ва ўніверсітэце імя А. Куляшова. Дыплом фіналісткі атрымала Ксенія Петрусь, а Дар’я Арцёмчык і Кацярына Кажэнеўская — дыпломы ўдзельнікаў, дзяўчаты таксама з педагагічнага класа гімназіі Глуска і таксама спрабавалі свае сілы ў конкурсе “Маё прафесійнае будучае”. Сяголета ён праводзіўся ў шосты раз і, як заўсёды, быў нацэлены на матывацыю старшакласнікаў да выбару прафесіі настаўніка. Як мінімум адзін удзельнік такі выбар зрабіў.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара і дадзена Кацярынай Стральчэняй

« Торжественное мероприятие, посвященное Дню медицинского работника, прошло в Глуске (фоторепортаж)
Поработать рады студотряды »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Купалле-2022
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 059)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (128)
    • Власть (299)
    • Гісторыя Глушчыны (114)
    • Год исторической памяти (49)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (257)
    • Общество (4 639)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (32)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (188)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (290)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top