Темы

Мясцовая археалогія. Гісторыя пад нагамі

Мясцовая археалогія. Гісторыя пад нагамі
1964 год. Леанід Побаль чытае лекцыю калгаснікам вёсак Падлужжа і Поблін

У пісьмовых крыніцах мястэчка Глуск (размяшчалася там, дзе зараз вёска Гарадок) упершыню згадваецца ў канцы XIV стагоддзя, а глускі замак — акурат тэрыторыя сучаснага Глуска — і таго пазней, аж амаль у сярэдзіне XVI стагоддзя. Ці жылі на тэрыторыі сучаснай Глушчыны людзі да таго часу? “Канешне, жылі і нашмат раней”, — аднагалосна сцвярджаюць навукоўцы, і гэтаму ёсць шматлікія доказы.

Першыя звесткі пра помнікі старажытнасці на тэрыторыі нашага раёна ёсць у Апытальных лістах Наркамасветы БССР за 1924 год, якія захоўваюцца ў архіве Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Але ж па-сапраўднаму вывучаць старажытныя помнікі Глушчыны пачаў у 1930 годзе археолаг, гісторык, краязнаўца Антон Рынейскі. Менавіта ён агледзеў і падрабязна апісаў некалькі археалагічных помнікаў, што знаходзяцца ўздоўж правага берага ракі Пціч. У 1950-я, 1960-я гады і пазней археалагічныя пошукі на тэрыторыі нашага раёна і ў самім мястэчку праводзілі вядомыя археолагі Валянцін Сядоў, Мікола Крывальцэвіч, Генадзь Сагановіч, Леанід Побаль, Алег Іоў, Ірына Ганецкая, Наталля Дубіцкая і іншыя. Па выніках гэтай вельмі вялікай і каштоўнай працы навукоўцаў быў удакладнены спіс нашых мясцовых археалагічных помнікаў, іх на сёння 26. У Глуску, напрыклад, такі помнік — селішча ІІ—ІХ стагоддзяў — размешчаны на паўднёвай ускраіне горада паміж поймай ракі Пціч і могілкамі. У самым цэнтры мястэчка археалагічным помнікам, які адносіцца да гісторыка-культурных каштоўнасцей, з’яўляецца культурны слой гістарычнай часткі Глуска і месца, дзе знаходзіўся замак, аб чым сведчаць і ўмацованыя тут шыльды. Іншыя археалагічныя помнікі знаходзяцца ў Сіманавічах, Побліне, Кнышах, Халопенічах, Падлужжы, Барысаўшчыне, Зелянковічах, Кастрычніку, Жалвінцы, Даколі, Гарадзішчы, Згодзе, Уюнішчы.

1964 год. Археолаг Леанід Побаль з сялянамі

Пра археалагічныя раскопкі замка нам вядома даволі шмат: некаторыя глушчане нават самі паўдзельнічалі ў іх (за 13 сезонаў раскопак, магчыма, не адзін раз), ды і кніга археолага Ірыны Ганецкай пра замак выйшла не так даўно. А вось даследаванне іншых помнікаў на тэрыторыі раёна шырока ніколі не асвячалася. Вынікі працы археолагаў і апісанне знойдзеных артэфактаў ёсць толькі ў адмысловых тэматычных зборніках і часопісах. Напрыклад, у часопісе “Советская археология”,

№ 2 за 1966 год, ёсць нататка археолага Леаніда Побаля “Погребение эпохи бронзы близ дер. Борисовщины Могилёвской области”. Хачу прывесці самыя цікавыя ўрыўкі з гэтай нататкі. “При археологическом обследовании осенью 1964 г. в Бобруйском районе, в 2 км на юг от деревни Борисовщины, на левом берегу р. Комаринки (правый приток р. Птичи), в урочище Горы было обнаружено селище со славянской керамикой типа Хотомеля. На этой же территории, на распахиваемом поле, найдены кальцинированные кости, кремневые пластинки и несколько десятков мелких обломков керамики эпохи бронзы”. “В 130 м, на восток от поселения обнаружено грунтовое погребение с трупосожжением…  Во время обследований раскопано одно погребение. Оно четко выделялось на фоне желтого материкового песка. Погребальная яма в плане имела округлую форму диаметром   до 0,5 м и была заполнена мелким углем, золой и кальцинированными костями.  В ее верхней части находились обломки многоваликового сосуда. Среди костей лежали пережженные кремневые орудия… мелкие обломки костяных изделий, по-видимому, гарпунов…”

Падчас раскопак Леанідам Побалем былі знойдзены часткі ўнікальнай глінянай пасудзіны: “Сосуд эпохи бронзы такого типа на территории Белоруссии встречен впервые”. А выглядаў гаршчок вось так: “Диаметр венчика его около 25 см, высота до 30 см, толщина стенок — 0,7—0,8 см, в тесте примесь мелкого песка. Поверхность сосуда желто-коричневого цвета с серыми пятнами. Сосуд имеет близкую по форме к цилиндру верхнюю часть и конусообразную нижнюю часть… В верхней части сосуда имеется шесть налепных валиков, причем верхний валик прерывается и один из сохранившихся концов его свисает вниз. Этот элемент орнаментации характерен для одного из типов керамики эпохи поздней бронзы и начала раннего железного века  на территории УССР… Вся поверхность сосуда, а также валики, украшена лапчатым орнаментом, нанесенным концом палочки, обмотанным веревочкой. В верхней части и под валиками отпечатки идут горизонтальными полосами в виде елочки, а у днища — в виде вертикальных полос”. Археолаг робіць вывад, што пахаванне каля Барысаўшчыны можна аднесці “примерно к середине или к началv второй половины II тысячелетия до н. э.”

Дарэчы, у кнізе “Славяне на территории Беларуси в догосударственный период” (аўтары Вольга Ляўко, Ігар Марзалюк, Аляксандр Драбушэўскі), выдадзенай да 90-годдзя

з дня нараджэння славутага археолага Леаніда Побаля, ёсць вельмі цікавыя для глушчан фотаздымкі 1964 года. Іх мы размяшчаем сёння на старонках газеты. На адным з іх археолаг чытае лекцыю калгаснікам вёсак Падлужжа і Поблін. На другім, “Побаль з сялянамі”, жанчыны і дзеці абкружылі навукоўца і з цікавасцю слухаюць яго.

У цяперашні час супрацоўнікі раённага гісторыка-краязнаўчага музея абнаўляюць пашпарты для археалагічных помнікаў на тэрыторыі нашага раёна (вельмі карпатлівая і цяжкая праца, трэба адзначыць) і шыльды, устаноўленыя ў месцах, дзе тысячы гадоў назад размяшчаліся старажытныя селішчы, гарадзішчы, высокія курганы, у якіх нашы далёкія продкі хавалі сваіх памерлых родзічаў.

Каля вёскі Поблін на месцы, дзе было селішча ІІ—ІХ стагоддзяў, не так даўно з’явілася абноўленая шыльда

Безумоўна, не ўсе артэфакты, што хавае наша зямля, яшчэ зной-дзены. Магчыма, і ў вас пад нагамі, на тых сцежках, дзе вы ходзіце кожны дзень, таксама яны ляжаць, ляжыць сама гісторыя, якую яшчэ не знайшлі і не даследавалі навукоўцы. Але гэта калі-небудзь усё ж будзе…    

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ         

Фота дадзены раённым музеем

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024