Темы

У Глуску прайшоў раённы турыстычны злёт, прысвечаны Году гістарычнай памяці

У Глуску прайшоў раённы турыстычны злёт, прысвечаны Году гістарычнай памяці

Турыстычны злёт у Глуску — гэта падзея, добры знак, выдатны настрой, дух саперніцтва, гэта свята. Адно ўжо знаходжанне там, у маляўнічым кутку, што завецца Лысухай, на беразе старога рэчышча Пцічы, дае адчуванне гэтага свята, энергіі маладосці, прадчуванне ўпартай     барацьбы. Гэта адзначыў, вітаючы ўдзельнікаў злёту, старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга і пажадаў усім камандам удалых стартаў, цікавага саперніцтва і каб перамог мацнейшы. Між тым і моц, і сіла, і ўдача спартсменам-турыстам насамрэч спатрэбіліся, бо колькасць удзельнікаў была вялікай — дзевяць каманд, а ў камандах — як спрактыкаваныя турзлётаўцы, так і па-добраму дзёрзкая моладзь, якая проста-ткі рвецца да перамог.

Сяголета ў раённым турыстычным злёце ўдзельнічалі каманды “Лясны дазор” (лясгас), “Максімум” (райпо), “Дзікі маладняк” (аграфірма “Слаўгарадскі”), “Камон” (“Жылкамгас”), “Арыён” (установы культуры), “Вецер перамогі” (Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый), “Супер-мед” (ЦРБ), “Патрыёт” (ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”), “Нашчадкі перамогі” (установы адукацыі). Арганізатары злёту — райкам БРСМ, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, галоўны спецыяліст райвыканкама па спорце — прысвяцілі гэтае масавае мерапрыемства Году гістарычнай памяці, і ўсе творчыя заданні — візітоўка, афармленне лагера і ўласна сам творчы конкурс — было рэкамендавана прысвяціць менавіта гэтай тэматыцы.

Лясгас уразіў грунтоўнасцю свайго лагера — ад вялікай драўлянай шыльды і драўляных буданоў, накрытых яловымі галінамі, да, здаецца, дробязяў, якія і стваралі атмасферу партызанскага лагера, там нават “языка” ўзялі разведчыкі і вялі яго допыт. Што сказаць — работнікі лясгаса ў лесе як дома, ім тут і дрэвы дапамагаюць.

Раённае спажывецкае таварыства таксама ўмее арганізаваць свой быт, у тым ліку і на выездзе, турысты прыгожа абгарадзіліся адмысловай сеткай, паставілі паходную кухню, усё аздобілі.

Установы адукацыі (настаўнікі ёсць настаўнікі) нават у турпаходзе не забыліся на выхаванне патрыятызму і проста ў палатцы сабралі экспазіцыю музея Вялікай Айчыннай вайны.

Камунальнікі таксама верныя сабе і сваёй справе, таму што-што, а раздзельны збор смецця на тэрыторыі лагера арганізавалі ў першую чаргу.

Аграфірма “Слаўгарадскі” — даўні і заўсёдны ўдзельнік турзлёту, да ўладкавання лагера “слаўгарадчане” таксама падышлі грунтоўна, з фантазіяй, зрабіўшы акцэнт на народны побыт, “збудавалі” хату, пакрытую чаротам, паставілі буслянку, нават сена накасілі цэлую капу і склалі збоку — каб было дзе паляпшаць дэмаграфічную сітуацыю (тут мог быць смайлік).

З фантазіяй і густам падышоў да арганізацыі быту і Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, зрабіў усё максімальна зручна, не забыўся і на гістарычны акцэнт.

 Зручна, чыста, удала арганізавалі свой быт медыкі і на тэму мерапрыества не забыліся: сабралі стэнд з фатаграфіямі Герояў і памятных мясцін Глушчыны.

Каманда райаграпрамтэхзабеспячэння на такім злёце, можна сказаць, навічок, але і яна арганізавала свой лагер зручна, па-паходнаму проста, але з усім неабходным.

Найбольш творчы падыход, на маю думку, праявілі турысты ад культуры (зрэшты, хто, калі не яны?): свой турыстычны лагер арганізавалі ў выглядзе кінатэатра, правялі цырымонію адкрыцця, уразілі рарытэтнай кінаўстаноўкай, а найбольш — буфетам з прысмакамі савецкіх часоў і гаманкой каларытнай буфетчыцай. Яе “выгадавалі” ў сваім калектыве, а вось дзе знайшлі ўсё астатняе (асабліва ліманад у цёмных шкляных бутэльках з яшчэ тымі, колішнімі, этыкеткамі), застаецца загадкай, але малайцы. Не дзіва, што менавіта гэтай камандзе журы аддало першае месца за конкурс турыстычнага быту. На другім месцы — “Лясны дазор”, на трэцім — “Дзікі маладняк” са “Слаўгарадскага”.

Няхай чытач прабачыць, але так падрабязна апісваць іншыя творчыя конкурсы не буду, бо не хопіць і газеты (хоць уражанняў хапіла: ледзь не палову нататніка спісала за вечар, гледзячы, слухаючы, перажываючы, падтрымліваючы). Хто танцаваў, хто чытаў вершы, хто здзівіў рэквізітам (нават матацыкл з каляскай прыгналі), спявалі песні, ігралі жартоўныя і драматычныя мініяцюры, хто да слёз рассмяшыў, хто да слёз расчуліў, хто прымусіў падпяваць. Усе выступалі годна, я думаю, журы было цяжка. У конкурсе візітовак першае месца аддалі “Нашчадкам перамогі” (адукацыя), другое — “Арыёну” (культура), трэцяе — “Лясному дазору” (лясгас). 

За творчы конкурс больш балаў набраў “Лясны дазор” (лясгас, мабыць, якога рэжысёра наймаў, каб так усё прыдумаць і зрабіць, а артыстаў загрыміравалі пад сваіх работнікаў — няйнакш). На другім месцы — “Арыён” (культура), на трэцім — каманда “Супер-мед” (бальніца).

Валейбол — самы працяглы па часе конкурс (дзевяць гульняў правялі), а канат — самы хуткі. Але і той, і другі вельмі напружаныя, азартныя як для ўдзельнікаў, так і для балельшчыкаў. У валейболе трэцімі сталі “Нашчадкі перамогі” (адукацыя), другое месца заняла каманда “Супер-мед” (бальніца), а перамогу заваяваў “Лясны дазор” (лясгас). Гэтая ж каманда адзначылася ў перацягванні каната — другое месца: у каманды “Жылкамгаса” яна выйграла (“Камон” заняў трэцяе месца), а “Патрыётам” з РАПТЗ (у іх першае месца) прайграла.

Турыстычная паласа перашкод — вельмі дынамічная частка злёту, эстафеты змяняюць адна адну, турысты то паўзуць па зямлі, то праходзяць па тросах над зямлёй, то ляцяць на “тарзанцы” — і ўсё каб хутка, каб без штрафных балаў. Хоць і цяжка было, але змаглі, вытрымалі, пераадолелі, прайшлі без страт. Першымі на турыстычнай паласе былі медыкі, другі вынік паказала райпо, трэцяе месца занялі прадстаўнікі адукацыі.

Конкурс на лепшае паходнае блюда, на маю думку, таксама творчы, бо смачна прыгатаваць — гэта майстэрства, прыгожа аформіць і цікава падаць — зноў-такі фантазія патрэбна. Таму на гэтым моманце турысты таксама добра “замарочыліся” і зрабілі ўсё належным чынам. Першае месца журы прысудзіла “Лясному дазору”, другое заняў “Дзікі маладняк” (“Слаўгарадскі”, там заўсёды гатуюць смачна, я ведаю), на трэцім месцы — “Вецер перамогі” (Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый).

Смачна павячэраўшы (магчыма, і з тостамі) і добра патанцаваўшы на дыскатэцы, турысты адпачылі і назаўтра зноў выйшлі на паласу перашкод — ужо ад ратавальнікаў. Гэта таксама традыцыйная частка злёту. Пераскочыць цераз перашкоду, прыкруціць пажарны рукаў, выканаць сілавыя заданні і выратаваць, перанесці ў бяспечнае месца “пацярпелага” — здаецца, хутка, але ўсё ж няпроста. Тым больш на другі дзень пасля папярэдніх выпрабаванняў і начоўкі ў лесе. Але глускія турысты вытрымалі ўсё. Хутчэй за ўсіх з заданнямі ад ратавальнікаў справіўся “Вецер перамогі” (Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый) — першае месца, другі вынік — у “Ляснога дазора”, трэцяе месца заняў “Дзікі маладняк” са “Слаўгарадскага”.

Камандныя спаборніцтвы двух дзён, як аказалася, не падкасілі нашых турыстаў, бо пасля ўсіх выпрабаванняў, што называецца, пад занавес, знайшліся ахвотныя паўдзельнічаць у асабістым першынстве па армрэслінгу. Запісалася чалавек пяць, але потым, заразіўшыся азартам, да стала падыходзіла і больш моцных на рукі мужчын. Дарэчы, як аказалася, вагавая катэгорыя ўдзельніка не ўплывае на вынік, тут, хутчэй, справа за трэніроўкай і правільнай методыкай. Такім чынам, трэцяе месца заняў Канстанцін Гізун (прадстаўнік лясгаса), другое — Мікіта Бяляцкі (прадстаўнік РАПТЗ), а абсалютным чэмпіёнам стаў Барыс Кажаронак (прадстаўнік Цэнтра па зябеспячэнні бюджэтных арганізацый).

Усе гэтыя спартсмены і каманды — прызёры конкурсаў на цырымоніі падвядзення вынікаў і закрыцця турзлёту атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. Раённым аб’яднаннем прафсаюзаў за высокі спартыўны дух і волю да перамогі была адзначана пярвічная прафсаюзная арганізацыя райаграпрамтэхзабеспячэння (у асобе каманды “Патрыёт”). А пераможцам раённага турыстычнага злёту — 2022 (як, дарэчы, і летась) стала каманда Глускага лясгаса “Лясны дазор”!

На гэтым можна было б і скончыць матэрыял, але арганізатары злёту вельмі прасілі выказаць падзяку ўсім, хто застаўся па-за ўвагай журналістаў і фотакамеры. Гэта людзі і службы, што паклапаціліся пра асвятленне і энергазабеспячэнне, ваду і музыку, арганізоўвалі этапы эстафет, сачылі за парадкам, а потым прыбіралі смецце, словам, узялі на сябе, быццам бы і нябачны, але такі неабходны бытавы бок справы. Дзякуй ім.

 

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ і Ірыны ГРАМЫКІ

Больш фота з мерапрыемства глядзіце ў раздзеле “Фотагалерэя. 2022 год”

Последние новости

Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024
Общество

День призывника состоялся в Глуске

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

24 апреля 2024
Общество

Внимание! Нужна помощь в поисках человека!

24 апреля 2024
Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024
Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024