Будзем разам! У Дзень народнага адзінства жыхароў Глушчыны запрашаюць на велапрабег і канцэрт

Агульны збор удзельнікаў мерапрыемства — у 10 гадзін на бульвары Грахоўскага. Адсюль велапрабег стартуе, у яго маршруце ёсць прыпынак — помнік “Воінская Слава”, да якога будуць ускладзены кветкі.
У гэты ж дзень усіх ахвотных запрашаюць на канцэрт “Квітней, родная Беларусь!”, ён адбудзецца ў 12 гадзін у Цэнтры культуры і вольнага часу “Арыён”. Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства, па словах іх арганізатараў, закліканы згуртаваць, аб’яднаць самых розных людзей, нагадаць, як важна помніць сваё мінулае, жыць у міры, дружбе і згодзе.