Темы

ААТ “Зара Камуны”: жнуць, аруць, сеюць

ААТ “Зара Камуны”: жнуць, аруць, сеюць

Ехаць на гэтае поле за Уюнішчамі было далёка, але ж яно таго варта: тут мы пабачылі, як вядуцца асноўныя палявыя работы на гэты час, сустрэліся з працаўнікамі. Найперш нас цікавіла ўборка кукурузы на зерне. У ААТ “Зара Камуны” (гаворка ідзе якраз пра гэтую гаспадарку) яна пачалася 30 верасня, але з-за дажджоў працаваць атрымалася ўсяго дні два (мы былі там 5 кастрычніка). Кукурузу на зерне, як і каласавыя зерневыя, у макрэчу, пры высокай вільготнасці зярнят, жаць не будзеш, не мае сэнсу, трэба, каб пачаткі падсохлі, тлумачыць галоўны аграном гаспадаркі Валерый Шарстнёў.

Камбайнеры Юрый Лёзаў, Руслан Шаблінскі

На ўборцы кукурузы на зерне працуе Юрый Лёзаў, летам ён быў заняты на жніве, прычым спачатку ў сваёй гаспадарцы, а потым у складзе механізаванага атрада працаваў у Мсціслаўскім раёне. А яшчэ на “Амкадоры” грузіў камбікорм, выконваў іншыя работы. Памочнікам камбайнера з ім цяпер працуе Руслан Шаблінскі, цікава, што вясной Руслан сеяў кукурузу, а цяпер вось заняты на яе ўборцы.

Калі мы прыехалі за Уюнішчы, камбайн рабіў апошнія кругі па полі. Якраз набраўся поўны бункер зерня, і пад пагрузку пад’ехаў камандзіраваны на дапамогу сяльчанам з ПМК-86 Аляксандр Медзвядок. Прыгожа назіраць, як кукурузнае зерне, цвёрдае, жоўтае, быццам залатое, сыплецца ў кузаў.

Ураджайнасць пакуль што невысокая, кажа Валерый Шарстнёў, 30 цэнтнераў з гектара, па завяршэнні ўборкі яна павінна быць большай, бо пачалі не з лепшых палёў. Зрэшты, гэты год спрыяльным для кукурузы не назавеш: калі патрэбны былі дажджы, каб зерне налілося, тады стаялі спякота і суш, цяпер, калі пачалі ўбіраць, дажджы не патрэбны, а яны ідуць, гэта дабаўляе работы па сушцы зерня. На 5 кастрычніка яго вільготнасць была каля 30 працэнтаў, у той час як аптымальнай лічыцца не болей за 27.

На адвозцы зерня Аляксандр Медзвядок

Словам, работ у сялян хапае. Вось і на гэтым полі: пасля  таго як тут сажнуць кукурузу, яго зааруць, падрыхтуюць глебу і пасеюць азімыя культуры. Зрэшты, у некалькіх сотнях метраў адсюль сяўба ўжо вялася: адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі Васіль Вежнавец засяваў поле азімым трыцікале. У іншым месцы на падрыхтоўцы глебы заняты механізатар з ПМК-86 Мікалай Казлоў, а яго цёзка Мікалай Сапега, свой работнік,    з “Зары Камуны”, зараз заворвае палеткі. Кукурузу для падкормкі жывёлы жне Дзяніс Гізун. Усяго сяголета гэтай культуры было пасеяна 1402 гектары, на зялёную масу скошана больш за 400 і прадаўжаюць касіць, 850 гектараў пакінулі на зерне, так што работы насамрэч хапае: і па відах, і па аб’ёмах. Гаспадарцы паболей бы рук працоўных ды тэхнікі новай.

Васіль Вежнавец сее азімыя

На раніцу ўчарашняга дня, 10 кастрычніка, у ААТ “Зара Камуны” кукурузы на зерне было ўбрана 62 гектары, намалочана 232 тоны, на круг зараз выходзіць па 37,4 цэнтнера. Зялёнай масы з гектара кукурузы бяруць па 175 цэнтнераў, усяго яе скошана каля 500 гектараў, нарыхтоўка кармоў прадаўжаецца. Прадаўжаецца і азімая сяўба: засталося пасеяць каля 400 гектараў.

Галоўны аграном ААТ “Зара Камуны” Валерый Шарстнёў сельскай гаспадацы прысвяціў трыццаць гадоў. Пачынаў працаваць трактарыстам, быў памочнікам брыгадзіра, брыгадзірам, аграномам, цяпер вось галоўны аграном (з 2020-га). Увесь час у раслінаводстве, ці трэба казаць, што ведае кожнае поле, ведае людзей (сам мясцовы, жыве ў Засценку Усцярхі). Калі мы, работнікі рэдакцыі, выязджаем з ім на поле, можна не сумнявацца, што ўсе характарыстыкі  механізатараў будуць трапнымі, а лічбы, што адлюстроўваюць ход работ, дакладнымі. Моцны практык, разважлівы чалавек.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота А. ЗМІТРОВІЧ

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024