Темы

Шчырая падзяка мамам. Шчырая падзяка ад мам

Шчырая падзяка мамам. Шчырая падзяка ад мам
Сярод узнагароджаных — Алена Пятрова, Тамара Дзярбеева, Вольга Кашко

На ўваходзе жанчын віншавалі з Днём маці і давалі ім святочныя паштоўкі (гэта пастараліся актывісты БРСМ), а на выхадзе жанчыны ўсміхаліся і хвалілі канцэрт, усю святочную праграму, адна сказала, што добра, але мала. Па мне, дык хапіла ўсяго: і віншавальных цёплых слоў, і прыгожых песень з танцамі.

Падзячнае пісьмо райвыканкама кіраўнік раёна Уладзімір Кніга ўручыў Ганне Сосікавай

У Глуску 14 кастрычніка ў кінатэатры “Арыён” адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню маці. У зале — прадстаўніцы працоўных калектываў, жанчыны-ветэраны. З віншавальнымі словамі да іх звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Кніга. Сведчаннем увагі да жанчын-маці з’яўляецца Указ Прэзідэнта, згодна з якім дзень 14 кастрычніка ў нашай краіне аб’яўлены Днём маці. І зусім невыпадкова, адзначыў Уладзімір Валянцінавіч што гэтае дзяржаўнае свята супадае з праваслаўным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якая лічыцца ідэалам Маці для ўсіх хрысціян.

Дыялог флейты і скрыпкі ўпрыгожыў канцэрт. На сцэне Дар’я Багук і Кацярына Бурнова

У Глускім раёне зараз пражываюць 49 жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяць і болей дзяцей і за гэта ўдастоены ордэна Маці. А ўсяго ў нас 189 шматдзетных сем’яў, дзе выхоўваецца 633 дзіцяці. Асобную падзяку Уладзімір Кніга выказаў мамам, якія ўзялі на сябе выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без бацькоўскай апекі, падзякаваў бабулям — захавальніцам сямейных традыцый, добрым настаўніцам сваіх унукаў.

Кіраўнік раёна пажадаў усім жанчынам міру і цяпла, любові і згоды ў сем’ях, добрага здароўя і радасці ад дзяцей і ўнукаў. Высокую жаночую ўзнагароду — ордэн Маці (згодна з Указам Прэзідэнта № 267) — Уладзімір Валянцінавіч пад гарачыя апладысменты залы ўручыў Таццяне Емяльянавай. Работу шматдзетнай мамы Таццяна Іванаўна паспяхова сумяшчае з работай прыбіральшчыцы памяшканняў санаторнай школы-інтэрната.

Падзячныя пісьмы за значны асабісты ўклад у захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, дастойнае выхаванне дзяцей і ў сувязі са святкаваннем Дня маці з рук кіраўніка раёна атрымалі жанчыны-маці, прадстаўніцы розных прафесій: Дзіна Бадунова — спецыяліст па кадрах раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, Тамара Дзярбеева — бухгалтар Дакольскага лясніцтва, Вольга Кашко — галоўны спецыяліст сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Цэнтра банкаўскіх паслуг Беларусбанка, Святлана Кушаль — бухгалтар глускага “Жылкамгаса”, Наталля Лубкова — выхавацель дзіцячага сада № 4, Ірына Маслава — санітарка раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Наталля Медзвядок — прыбіральшчыца памяшканняў Бярозаўс-кага сельскага Дома культуры, Анжаліка Мышкавец — электраманцёр па эскізіраванні трас ЛЭП Глускага раёна электрычных сетак, Алена Пятрова — настаўнік выяўленчага мастацтва гімназіі, Ганна Сосікава — намеснік загадчыка дзіцячага сада № 4, Надзея Ткачова — бухгалтар Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

Згодна з Указам Прэзідэнта № 267
Таццяна Емяльянава ўзнагароджана ордэнам Маці

Для іх і для ўсіх жанчын-мам, што прыйшлі на ўрачыстасць, ад самых юных, чые першыя дзеткі робяць толькі першыя крокі, да шматдзетных мам, мам са стажам, якія ўжо сталі бабулямі, а то і прабабулямі, быў наладжаны канцэрт. Паўтаруся, што праграма атрымалася сапраўды прыгожай, годнай, праграма проста атрымалася — і на ўзроўні задумкі, і на ўзроўні яе цудоўнага ўвасаблення. Аднолькава добра былі падабраны і выкананы песні, танцы, кампазіцыя на флейце і скрыпцы, кранальныя дыялогі вядучых. 

Зрэшты, гэта не толькі маё асабістае меркаванне: пасля канцэрта да мяне падышлі шматдзетная мама Святлана і шматдзетная бабуля Людміла і папрасілі падзякаваць праз газету за такі цудоўны канцэрт для мам. Вось я і дзякую:  і тым, хто ў ім удзельнічаў, і тым, хто яго паглядзеў, ацаніў і падзякаваў.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Больш фота па спасылцы

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем