Темы

З нагоды свята работнікаў культуры

З нагоды свята работнікаў культуры

Гэта быў той рэдкі, бадай, адзіны на год, выпадак, калі свята яны наладзілі не для кагосьці, а для сябе саміх. Урачыстасць з нагоды Дня работнікаў культуры прайшла ў Глуску 7 кастрычніка. У глядзельнай зале “Арыёна” — работнікі культуры, на сцэне — таксама, бо насамрэч ні адно свята, ні адна ўрачыстасць у раёне, мабыць, не абыходзяцца без іх удзелу, без іх працы. Штодня Цэнтры культуры і вольнага часу, сельскія Дамы культуры, бібліятэкі, краязнаўчы музей, Дом рамёстваў, школа мастацтваў адчыняюць нам дзверы ў свет прыгожага. Культурна-асветніцкая работа, якую яны выконваюць, патрэбна людзям і запатрабавана імі, пераацаніць яе немагчыма, адзначыў,  звяртаючыся да работнікаў культуры, старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Кніга. Словы ўдзячнасці прадстаўнікам гэтай творчай прафесіі за іх працу і талент выказаў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Ласоцкі, асобна ён падзякаваў ветэранам, якія падрыхтавалі сабе дастойную таленавітую змену. Усім, хто працуе на сцэне, у залах кінатэатра і музея, у бібліятэках, словы падзякі адрасавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік. З прафесійным святам работнікаў культуры павіншаваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Слічонак. Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці, ганаровыя госці жадалі ім творчага натхнення, удзячных гледачоў, уважлівых вучняў, маральнага і матэрыяльнага задавальнення ад працы, ладу і парадку ў сем’ях, моцнага здароўя і мірнага неба.

Зразумела, не абышлося без узнагарод: за добрасумленную працу, за важкі асабісты ўклад у развіццё і захаванне нацыянальнай культуры, у рэалізацыю творчых праектаў, за прафесійнае майстэрства, выхаванне падрастаючага пакалення і нават за інтэграцыю нацыянальных каш-тоўнасцей у сучаснае сацыякультурнае асяроддзе. Фармуліроўкі грамат і падзяк розныя, але ўсе яны, гэтыя ўзнагароды, заслужаныя, і ўсе яны, іх атрымальнікі, былі падтрыманы гарачымі апладысментамі калег. Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны Галіна Гарохава, загадчыца Заеліцкага Цэнтра культуры і вольнага часу, Наталля Акуліч, дырэктар раённага музея, Юлія Шаўчэнка, метадыст цэнтральнай раённай бібліятэкі, Марына Рудабелец, выконваючая абавязкі дырэктара дзіцячай школы мастацтваў імя Валерыя Іванова, і настаўнік па класе фартэпіяна гэтай установы Наталля Кузьміна. Падзячныя пісьмы Глускага раённага выканаў-чага камітэта старшыня райвыканкама Уладзімір Кніга ўручыў Людміле Усені, загадчыцы аддзела цэнтралізаванай клубнай сістэмы, Сняжане Каржнёвай, настаўніку па класе харэаграфіі школы мастацтваў, Надзеі Баярцы, настаўніку па класе музычна-тэарэтычных дысцыплін школы мастацтваў. Ганаровую грамату Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работ-нікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму атрымала старшыня Глускай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры Юлія Мядзведка.

Падзякі Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы ўдастоены калектыў раённага Дома рамёстваў, загадчыца Соф’я Меснік. Калектыў Глускай дзіцячай школы мастацтваў імя Валерыя Іванова ад Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў удастоены Падзячнага пісьма — за супрацоўніцтва ў падтрымцы адораных навучэнцаў. Шэраг работ-нікаў атрымалі Падзячныя пісьмы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глускага райвыканкама, гэта загадчык гаспадаркі цэнтралізаванай клубнай сістэмы Віктар Кісялевіч, інжынер па абслугоўванні і эксплуатацыі кінавідэа-абсталявання цэнтралізаванай клубнай сістэмы Максім Грамыка, загадчыца касцюмернай Зінаіда Марціновіч і інспектар па кадрах цэнтралізаванай клубнай сістэмы Юлія Мядзведка, настаўнік па класе флейты Дар’я Багук і канцэртмайстар дзіцячай школы мастацтваў Сяргей Байдакоў, прыбіральшчыца памяшканняў раённага музея Марына Лясун, бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Бараноўская і Таццяна Шынкарова, бібліятэкар Клятнянскай сельскай бібліятэкі Наталля Каржнёва, бібліятэкар Калаціцкай сельскай бібліятэкі Ганна Парахаўнік. Асобна зала апладзіравала юбілярам: 30 гадоў у сферы культуры працуе загадчыца Калаціцкага сельскага Дома культуры Зоя Сіраж, 45 гадоў працоўнага стажу ў сферы культуры мае настаўнік па класе фартэпіяна дзіцячай школы мастацтваў Ірына Янушэўская. За адданасць справе і ў сувязі з прафесійным святам ім былі ўручаны Падзячныя пісьмы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Падарункі і ўдзячныя апладысменты ад былых калег атрымалі таксама і запрошаныя на свята паважаныя ветэраны сферы культуры.

А вось Аксана Мікульская, выкладчык па класе харэаграфіі, і Кацярына Бурнова, выкладчык па класе скрыпкі, — навічкі ў сваёй прафесіі, яны толькі прыйшлі працаваць у Глускую дзіцячую школу мастацтваў імя Валерыя Іванова пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Яны маладыя спецыялісты, а для маладога спецыяліста вельмі важна, якая ўстанова стане яго першым месцам работы, у які калектыў ён прыйдзе працаваць, адзначыла, звяртаючыся да іх, Ірына Уладзіміраўна Янушэўская. Самой Ірыне Уладзіміраўне ў свой час пашанцавала трапіць у музычную школу Глуска з яе цудоўным творчым калектывам, дзе ёй дапамаглі стаць прафесіяналам. Лепшыя традыцыі гэтага калектыву захаваліся і дагэтуль. Таму для маладых калег галоўнае — працаваць з творчым энтузіязмам, быць шчырымі з вучнямі, прадаўжаць вучыцца самім. З пажаданнямі быць вернымі прафесіі, расці і развівацца Ірына Уладзіміраўна ўручыла маладым калегам памятныя падарункі.

Урачыстая частка мерапрыемства прадоўжылася ўзнагародамі па прафсаюзнай лініі. Граматай прэзідыума Глускага раённага аб’яднання прафсаюзаў адзначана галоўны захавальнік фон-даў раённага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Байко. Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўзнагароджаны настаўнік па класе музычна-тэарэтычных і вакальна-харавых дысцыплін школы мастацтваў Аксана Мельнік і загадчык аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва цэнтралізаванай клубнай сістэмы Андрэй Леўчанка. Падзякі Глускай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму былі ўручаны казначэю пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сеткі публічных бібліятэк Тамары Аўчыннікавай і сакратару вучэбнай часткі дзіцячай школы мастацтваў Наталлі Барысік.

Апладысментамі і кветкамі па-віншавалі калегі загадчыцу Клятнянскага сельскага Дома культуры Алену Грамыку, якая напярэдадні свята адзначыла прыгожы асабісты юбілей. А ім, усім работнікам культуры Глускага раёна, цудоўны падарунак зрабілі калегі і суседзі са Старадарожчыны: прывезлі добры канцэрт: вакальныя сольныя нумары, выкананне дуэтам, трыа, ансамблем, прыгожыя музычныя кампазіцыі на саксафоне і скрыпцы — усё годна, прафесійна, да месца, з душой і жаданнем парадаваць. І парадавалі.

Замест пасляслоўя. Як стала вядома рэдакцыі, культработнікі Глускага і Старадарожскага раёнаў напярэдадні свайго прафесійнага свята наладзілі, так бы мовіць, бартэр: спачатку глушчане з’ездзілі і выступілі ў Старых Дарогах перад калегамі, а потым наадварот. Добрая задумка — зрабіць музычныя падарункі адзін аднаму і даць адпачыць хоць бы на сваё свята, ну і абмен вопытам — таксама карысная справа. Дарэчы, глушчан у суседнім раёне прымалі таксама вельмі добра, цёпла, шчыра — спадабаліся глускія артысты тамтэйшай публіцы. А ніхто ў гэтым і не сумняваўся.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара 

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024