Темы

Гісторыя пад нагамі. У Глускім раёне ёсць 26 археалагічных помнікаў. Гэта месцы паселішчаў старажытных людзей

Гісторыя пад нагамі. У Глускім раёне ёсць 26 археалагічных помнікаў. Гэта месцы паселішчаў старажытных людзей
Так выглядаюць новыя шыльды, усталяваныя на месцах даследаваных старажытных паселішчаў

Пашчасціла тым мясцовасцям, дзе захавалася шмат помнікаў архітэктуры, ёсць іншыя старажытныя каштоўнасці, якія можна пабачыць на свае вочы і паказаць турыстам. На жаль, Глускаму раёну так не пашанцавала. Але ж тэрыторыя нашага раёна таксама мае старажытную гісторыю — прынамсі, тут ёсць 29 помнікаў, што ўнесены ў спіс Дзяржаўных гісторыка-культурных каштоўнасцей, 26 з іх  — археалагічныя помнікі, якімі цікавіліся раней і цікавяцца ў наш час беларускія навукоўцы.

Месцы, дзе знаходзяцца помнікі, ахоўваюцца дзяржавай, і прычыненне шкоды або разбурэнне такога помніка караецца законам. Для таго каб раптам хтосьці не зрабіў шкоду старажытнасцям (археалагічныя помнікі ўсё ж такі зараз знаходзяцца ў межах жыццядзейнасці чалавека), праводзіцца іх пашпартызацыя з абазначэннем ахоўных зон. Акрамя таго, уладальнікі альбо карыстальнікі зямлі (гэта сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, камунальныя і іншыя) у ахоўнай зоне ставяць спецыяльныя шыльды, дзе ёсць інфармацыя пра аб’екты. Усе глушчане і госці нашага мястэчка, напэўна, бачылі такія на гарадскім стадыёне і каля яго. Дапамагаюць уладальнікам зямлі ў гэтым даволі складаным працэсе супрацоўнікі Глускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея — менавіта яны склалі большую частку пашпартоў — 22. А яшчэ ў гэтай справе дапамагалі навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук (шэсць пашпартоў) і Магілёўскі абласны музей (1 пашпарт). На сённяшні дзень ужо складзены пашпарты і ўстаноўлены абноўленыя шыльды амаль на ўсіх аб’ектах.

У адну з экспедыцый, калі супрацоўнікі нашага мясцовага музея паехалі да археалагічных помнікаў усталёўваць ахоўныя шыльды, напрасілася і я. Зразумела, што месцы, куды мы прыязджалі, не выглядаюць як добраўладкаваныя турыстычныя аб’екты — гэта звычайныя лес, бераг ракі, поле. Але, калі задумаешся, што менавіта тут шмат стагоддзяў назад пачыналася жыццё на Глушчыне, уяўленне хутка малюе перад вачыма старажытнае гарадзішча з нізкімі драўлянымі хатамі, высокія курганы…

Супрацоўнік раённага музея Аляксандр Емяльянаў недалёка ад вёскі Кнышы фатаграфуе месца, дзе ўстаноўлена абноўленая шыльда з апісаннем археалагічнага помніка

Канешне ж, зараз ад курганоў засталіся толькі невялікія ўзгоркі. Такія, напрыклад, мы ўбачылі недалёка ад вёскі Барысаўшыны, а дакладней, у лесе паміж рэчкай Камарынкай і вёскай. Мясцовыя так і называюць гэты кавалак лесу — “Горкі”. У зборніку даследаванняў Вячаслава Капыціна “Археалагічныя помнікі Глускага раёна Магілёўскай вобласці” напісана, што першым зацікавіўся гэтым месцам яшчэ ў 1930 годзе археолаг Антон Рынейскі. Ён выявіў тут “2 каменных адшчэпкі, з якіх адзін перапалены і 5 ляпных чарапкоў без арнаменту, моцна выветраныя, на пясчаным кліне пры балоце паміж в. Барысаўшчына і Заполле”. У 1964 годзе археолаг Леанід Побаль агледзеў гэтае ж месца і выявіў тут паселішча ранняга жалезнага веку і грунтавы могільнік бронзавага веку. Тут жа было знойдзена пахаванне па абраду спальвання. У магільнай яме навукоўцы знайшлі перапаленыя косткі, крамянёвыя прылады, напрыклад, нож з крамянёвай пласціны, разбіты посуд. Менавіта зной-дзены посуд быў самай каштоўнай знаходкай. Яго асаблівасцю з’яўляецца арнамент, арыгінальны не толькі па тэхніцы, але і па сюжэце: у выглядзе шматрадных валікаў з гарызантальнымі лапчатымі ўцісканнямі. Археолаг Леанід Побаль аднёс гэтае пахаванне да археалагічнай культуры шматвалікавай керамікі. Трэба адзначыць, што менавіта пахаванне, якое навукоўцы аднеслі да гэтай культуры, на тэрыторыі Беларусі было знойдзена ў той час упершыню і, канешне ж, патрабавала далейшага вывучэння. У 1977 годзе яго вывучаў Вячаслаў Капыцін, у 1986-м, 1994-м, 1997 гадах працягнуў даследаванне Мікола Крывальцэвіч, у 1987 годзе ўрочышча Горкі даследавалі Наталля Дубіцкая і Міхаіл Лашанкоў, у 2001-м — ізноў Вячаслаў Капыцін. Навукоўцамі, напрыклад у 1987 годзе, на разараным і засеяным кукурузай полі былі знойдзены фрагменты ляпной керамікі бронзавага веку, крамянёвыя прылады працы, рэшткі ляпнога посуду і іншае. І ўсё гэта гістарычнае багацце шмат стагоддзяў было проста пад нагамі, пад калёсамі тэхнікі. Зараз ва ўрочышчы Горкі, на адным з узгоркаў, усталявана шыльда з інфармацыяй пра археалагічны помнік.

1990-я. Археолаг Мікола Крывальцэвіч кіруе пошукавымі работамі

Далей наш шлях ляжаў у вёску Жалвінец, дзе знаходзяцца аж два археалагічныя помнікі. Адзін з іх — каля ракі Пціч, другі — у межах вёскі.

На правым беразе ракі — селішча ІІ—VIII стагоддзяў. Яно знаходзіцца па абодва бакі ад дарогі ва ўрочышчы з такой жа назвай Селішча. Вячаслаў Капыцін адзначае, што першым у 1930 годзе яго знайшоў археолаг Рынейскі, потым даследаваў Побаль, які знайшоў тут яшчэ і грунтавы могільнік: “у 100—200 метрах ад поймы у пяску каля дарогі былі знойдзены спаленыя косці і кераміка жалезнага веку”. У 1990-м даследаванні праводзіла Наталля Дубіцкая, а ў 2001-м — Вячаслаў Капыцін. За ўвесь час археолагамі на працягу 500—600 метраў уздоўж ракі былі знойдзены рэшткі ляпной і ганчарнай керамікі, крыца і іншае. На месцы старажытнага селішча за савецкім часам нават існаваў пясчаны кар’ер, які і разбурыў частку археалагічнага помніка.

Месца, дзе знаходзілася селішча II—V стагоддзяў, у межах вёскі Жалвінец прыйшлося крыху пашукаць. Згодна з апісаннем археолага Капыціна, яно знаходзілася на ўзгорку на левым беразе ракі Пціч, у цэнтры вёскі, недалёка ад вясковых могілак, ва ўрочышчы Старыя Клады. Вясковыя могілкі, якія, дарэчы, размешчаны на ўзгорку, сталі асноўным арыенцірам у пошуку археалагічнага помніка. Скрозь агароды і хаты было відаць, што ўзгорак цягнецца і далей уздоўж сядзіб.  Восеньская вясковая вуліца была амаль бязлюдная, але з’яўленне чужых людзей выклікала цікавасць, і да нас з двара аднаго з дачных домікаў выйшла жанчына. Калі дазналася, што мы шукаем, нават дазволіла прайсці праз яе сядзібу да ўзгорка, дзе пачынаўся лес. Менавіта тут супрацоўнікі раённага музея і ўсталявалі чарговую  шыльду.

1977 год. Побач з вёскай Кнышы.Археолаг Вячаслаў Капыцін робіць запісы ў палявым дзённіку

 Наступным пунктам экспедыцыі было месца стаянкі перыяду бронзавага веку ва ўрочышчы Лужок каля вёскі Кнышы. Шмат стагоддзяў назад стаянка размяшчалася таксама, як і іншыя селішчы, каля Пцічы. Зараз і бераг ракі, і месца, дзе была стаянка старажытных людзей, параслі дрэвамі, лесам. Упершыню помнік адшукаў у 1930 годзе археолаг Антон Рынейскі, потым, у 1964 годзе, даследаванне праводзіў Леанід Побаль, пазней Дубіцкая і Капыцін. У розныя часы навукоўцы знаходзілі тут пласціны з крэменю, скрабкі, наканечнікі стрэл, рэшткі ляпной керамікі.

Падчас нашага невялікага падарожжа мы пабывалі на месцах толькі трох археалагічных помнікаў, але ўражанне засталося, як ад вялікай навуковай экспедыцыі. Магчыма, калі-небудзь беларускія археолагі працягнуць вывучэнне нашых археалагічных помнікаў і знойдуць тут яшчэ шмат цікавых, а можа, і ўнікальных артэфактаў. Дарэчы, некаторыя з археалагічных знаходак мінулых часоў з селішчаў і стаянак, размешчаных на тэрыторыі нашага раёна, усе, хто зацікавіўся, могуць убачыць у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, у зале археалогіі. 

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара і дадзена раённым музеем

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024