Темы

Прадаўцом працаваць цікава!

Прадаўцом працаваць цікава!
За прылаўкам — Галіна Лінкевіч, прадавец магазіна ў вёсцы Гарадок.
Па серадах яна гандлюе ў мясным павільёне на Цэнтральным рынку Глуска

Галіна Лінкевіч, якая прыйшла працаваць у сельскі магазін пасля выхаду на пенсію, стала адным з лепшых работнікаў Глускага райпо

Нам адразу спадабалася працаваць з ёй: усе пакуты фотасесіі Галіна Мікалаеўна Лінкевіч вытрымала без адзінага слова скаргі, а потым з такой жа гатоўнасцю і з добрым настроем адказвала на нашы пытанні. Не здзіўляйцеся, але з прадаўцом магазіна № 28 вёскі Гарадок мы сустрэліся ў мясным павільёне Цэнтральнага глускага рынка: па серадах яна гандлюе тут мясам. На прылаўку і ў халадзільнай вітрыне — ялавічына, свініна, сала, рабрынкі, грудзінка, пячонка. Вялікай чаргі не збіралася, але пакупнікі падыходзілі ўвесь час. “За сераду прадаю такога тавару на паўтары-дзве тысячы,  — кажа Галіна Мікалаеўна, — гэта адчувальная дабаўка ў тавараабарот нашага вясковага магазіна, на сяле за дзень такую выручку не зробіш”. Здзіўленне выклікаў і той факт, што прадаўцом Галіна Лінкевіч пайшла працаваць, як выйшла на пенсію, і затрымалася за прылаўкам на 13 гадоў. Усе гэтыя гады ў магазіне яна працуе разам з Галінай Яўгенаўнай Макаравай — пра напарніцу сказала ў першую чаргу, як толькі загаварылі пра работу. Ці трэба казаць, што калектыў склаўся — паміж прадаўцамі дружба, паразуменне і поўны давер, за увесь час работы ні разу не было нястачы, не заплацілі ні капейкі, кажа Галіна Мікалаеўна. А план дапамагаюць выконваць выезды ў райцэнтр і ў гарады (у Мінску за дзень ад 5 да 8 тысяч нагандляваць атрымліваецца). Пытаюся, ці не цяжка ёй ездзіць па базарах ды кірмашах. “Не, — адказвае, — нічога цяжкага, як і ў магазіне, станавіся ды прадавай, рабі сваю справу, ды і вадзіцелі заўсёды дапамагаюць, бо разам жа працуем. Пакупнікі таксама ўсюды аднолькавыя, і ў горадзе, і ў вёсцы, толькі сваіх, вясковых, мы ўсіх ведаем, ведаем, каму што патрэбна, хто што любіць, каму што прапанаваць. Вось сёння, напрыклад, павязу ў Гарадок 10 кілаграмаў ялавічыны, грудзінку прасілі”.

Зноў-такі дзіўна, але ў той час як большасць яе калег кажуць, што прадаўцом працаваць цяжка, яна кажа, што прадаўцом працаваць цікава. Да таго як прыйсці ў гэту прафесію, Галіна Лінкевіч даволі доўга, 17 гадоў, працавала поварам і буфетчыкам у школьнай сталовай, таксама ў Гарадку. І гэта пры тым, што па адукацыі яна сувязіст — у свой час скончыла Віцебскі тэхнікум сувязі. Прыехаўшы ў Глускі раён за мужам (самі з адной мясцовасці, з Лельчыцкага раёна, яго сюды накіравалі працаваць), па набытай спецыяльнасці не працавала і знайшла сябе зусім у іншай. Знайшла і не шкадуе.

Не шкадуе пра гэта і кіраўніцтва раённага спажывецкага таварыства, бо ў асобе Галіны Лінкевіч прадпрыемства знайшло выдатнага работніка, сумленнага, дысцыплінаванага,   адказнага. Паважанага сярод калег. Памятаю, калі падчас урачыстасці з нагоды прафесійнага свята сярод узнагароджаных прагучала прозвішча Галіны Лінкевіч, зала заапладзіравала найбольш гучна, найбольш дружна. Я ўжо тады ўзяла сабе на заметку гэтага прадаўца.

Яе як выдатнага прафесіянала парэкамендавала рэдакцыі і намеснік старшыні раённага спажывецкага таварыства Таццяна Васілеўна Дзяшчэня, адзначыла пазітыўны настрой прадаўца, прывяла лічбы, што характарызуюць работу. Сярэднямесячны тавараабарот магазіна складае 40 тысяч рублёў, нагрузка на аднаго работніка прылаўка — 20 тысяч, пры нарматыве 16. На лістапад магазіну № 28 вёскі Гарадок даведзены план у 33 тысячы рублёў, на 15-е чысло было ўжо 25, таму можна не сумнявацца, што заданне будзе выканана і перавыканана, а пакупнікі абслужаны, як і заўсёды, хутка і ветліва.

І яшчэ такі штрых да партрэта Галіны Лінкевіч. Ведама, не дапускае памылак той, хто не працуе. Здарылася неяк у гарадкоўскім магазіне праверка, а нейкага цэнніка на месцы не было (ці быў, ды не так напісаны), зразумела, гэта было заўважана і прадаўцу выпісалі штраф. Штраф дык штраф, падумала Галіна Мікалаеўна і ў той жа дзень заплаціла грошы. Гэтым яна вельмі здзівіла правяраючага: на яго памяці, прызнаўся ён, калі яна прынесла квіток, гэта першы выпадак, каб прадавец у той жа дзень, ды яшчэ без слоў і спрэчак, заплаціў штраф. “У кожнага свая работа”, — смеючыся, расказвала пра гэты выпадак Галіна Лінкевіч. Так, усмешка і памяркоўны характар — яе візітоўка, падумала я. У твар з усмешкай і страла не трапляе, дадала ў размове пра гэтага прадаўца Таццяна Дзяшчэня. І я згодна з гэтым цікавым назіраннем.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024