Темы

Чакаем галоўную ёлку!

Чакаем галоўную ёлку!

Да 12 снежня на бульвар Грахоўскага даставіць ёлку — гэта задача для Глускага лясгаса (зразумела, што нагледзець самае прыгожае навагодняе дрэва патрэбна шмат раней да гэтага). Да 15 чысла яе надзейна ўстанавіць і прыгожа ўпрыгожыць — клопат глускага “Жылкамгаса”, да гэтага часу павінен быць упрыгожаны належным чынам і сам гарадскі пасёлак. Такія даручэнні прадугледжаны распараджэннем раённага выканаўчага камітэта ад 25 лістапада “Аб арганізацыі навагодніх мерапрыемстваў”. Упрыгожыць да свята ёлкі патрэбна і ў аграгарадках раёна, у гэтай справе намаганні павінны аб’яднаць сельскія выканаўчыя камітэты і мясцовыя сельгаспрадпрыемствы, бо справа агульная — стварэнне святочнага настрою для вяскоўцаў. Свае задачы і ў іншых раённых службаў і структур: аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — каля ёлкі ў навагоднюю ноч арганізаваць народнае гулянне, аддзелам унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях — на гэты час наладзіць дзяжурства супрацоўнікаў, паклапаціцца пра захаванне парадку і бяспекі людзей, а раённай бальніцы — арганізаваць у месцы масавага гуляння дзяжурства хуткай дапамогі. Снежань пачаўся, зіма прыйшла, а з ёю і ўсе гэтыя прыемныя клопаты.

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость