• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Маніторынг стабілізацыйнага фонду сезоннай прадукцыі прайшоў у Глускім раёне

Среда, 7.12.2022 09:00. Category: Экономика  Tags: мониторинг, овощи, стабфонд  
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Слічонак правярае ўмовы захоўвання агародніны ў сховішчах фермера Васіля Барысевіча

Больш за паўтары тысячы тон агародніны, вырашчанай мясцовымі фермерамі,  закладзена ў стабілізацыйны фонд Магілёўскай вобласці ў Глускім раёне. Гаворка ідзе пра стварэнне стабілізацыйнага фонду сезоннай прадукцыі, агародніны, з тым, каб цягам усяго года яна, без перабояў і значных скачкоў цэн, была на прылаўках магазінаў. У маштабах краіны такі запас тавараў неабходны для забеспячэння збалансаванасці ўнутранага спажывецкага рынку.

“Да 1 снежня стабілізацыйны фонд павінны былі закласці, каб пасля 1 снежня гэтая прадукцыя, згодна з заключанымі дагаворамі, магла адгружацца ў гандлёвыя арганізацыі, — кажа старшыня Глускага раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Слічонак. — Па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі праводзіцца маніторынг гэтых стабілізацыйных фондаў: ці ўся прадукцыя маецца, ці належным чынам арганізавана яе захоўванне”.

На мінулым тыдні, 30 лістапада, Сяргей Слічонак разам са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Генадзем Ліпскім, начальнікам раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Ігарам Мельнікам і карэспандэнтам рэдакцыі пабывалі ў дзвюх мясцовых фермерскіх гаспадарках, дзе была вырашчана і закладзена на захоўванне агародніна — частка стабілізацыйнага фонду вобласці.

У сховішчах фермера Васіля Барысевіча захоўваюцца па 95 тон бульбы і капусты, 75 тон сталовых буракоў і 196 тон морквы, дагавор на рэалізацыю гэтай колькасці гэтых прадуктаў у яго заключаны з гандлёвай сеткай “Дабраном”. Сялянская фермерская гаспадарка “Дуброўская гародніна” (кіраўнік Аляксандр Сокал) заключыла дагавор на пастаўку 1200 тон морквы з гандлёвай сеткай “Еўраопт”. Названая колькасць багатага на каратын караняплоду захоўваецца ў належных умовах, высветліла маніторынгавая група. Не было прэтэнзій да якасці прадукцыі і ўмоў захоўвання і ў папярэдняй гаспадарцы. 

Тут трэба дадаць, што з 2760 тон морквы, што складаюць стабфонд вобласці, 1396 тон вырасцілі і заклалі на захоўванне глускія фермеры. Астатнюю колькасць сабранага на сваіх палетках ураджаю яны збіраюцца рэалізоўваць на рынку Расійскай Федэрацыі і на ўнутраным рынку.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ, фота аўтара

« Председатель ОСВОД: детям нужно объяснять, что выходить на неокрепший лед крайне опасно
На территории Беларуси проводится проверка системы реагирования на акты терроризма »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (392)
    • Беларусь помнит (146)
    • Власть (439)
    • Гісторыя Глушчыны (135)
    • Год мира и созидания (3)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (54)
    • Культура (309)
    • Общество (4 985)
    • Происшествия (388)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (41)
    • Спорт (349)
    • Творческие проекты (200)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (389)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top