Темы

Будаваць дамы, купляць тэхніку і не толькі. Якія інвестыцыі плануецца прыцягнуць у эканоміку раёна

Мінулы год азнаменаваўся ў Глуску дзвюма значнымі будоўлямі: пяці двухкватэрных дамоў па вуліцы Школьнай і рэканструкцыяй былога інтэрната па вуліцы Кірава. Так пашырыліся адрасы арэнднага жылля. Сяголета будаўніцтва жылля ў нас прадоўжыцца. Паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, у 2023 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю паўтары тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў. Гэта будзе выканана за кошт будаўніцтва 16-кватэрнага дома ў Глуску (821 кв. м) і індывідуальнага жылога будаўніцтва (679 кв. м). У цэлым аб’ём будаўніча-мантажных работ павінен скласці па выніках года 7 мільёнаў рублёў.

Прадоўжыцца і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемстваў. Так, у планах Аўтапарка № 15 — набыццё двух аўтобусаў малой умяшчальнасці, грузавога аўтамабіля 20-тонніка і прычэпа на 16 тон, а Глускі лясгас плануе набыць новы трактар МТЗ і здрабніцель пнёў.

Сярод значных інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, запланаваных на бягучы год, — арганізацыя дрэваапрацоўчай вытворчасці ў Зелянковічах, дзе ўжо створана 30 працоўных месцаў. Тут збіраюцца будаваць сушыльны комплекс і ўстановяць новую лінію лесапілення.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня народного единства помиловал 25 человек

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию и прием граждан в Глусском райисполкоме 19 сентября проведет Александр Жигун

17 сентября 2025
Читать новость