• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Лепшыя на раённых алімпіядах. На гэтым тыдні праходзіць абласны этап прадметных алімпіяд, удзел у іх прымуць 16 старшакласнікаў з Глускага раёна

Четверг, 12.01.2023 14:00. Category: Общество    

На гэтым тыдні праходзіць абласны этап прадметных алімпіяд, удзел у іх прымуць 16 старшакласнікаў з Глускага раёна — вучні гімназіі, СШ № 1, СШ № 2 і Заеліцкай сярэдняй школы. Менавіта гэтыя хлопцы і дзяўчаты па сваіх выніках на раённым этапе атрымалі права спаборнічаць далей, ужо на ўзроўні вобласці, і безумоўна, мы будзем трымаць за іх кулачкі, каб вярнуліся з дыпломамі. А пакуль што падрабязней раскажам пра раённыя алімпіяды.

Яны праходзілі па выхадных у лістападзе — снежні, у алімпіядах па 14 прадметах прынялі ўдзел 77 вучняў сёмых — адзінаццатых класаў. Дыпломамі 1-й, 2-й і 3-й ступені адзначаны 48 удзельнікаў, яшчэ 8 атрымалі заахвочвальныя дыпломы, расказала загадчык Глускага раённага навучальна-метадычнага кабінета Кацярына Давыдоўская. Найлепшыя вынікі — у навучэнцаў гімназіі (19 прызавых месцаў) і сярэдняй школы № 1 імя С. І. Грахоўскага (17). Уладальнікамі дыпломаў 1-й ступені сталі Анастасія Норэнберг (СШ № 1, англійская мова, настаўніца Алена Дзядзюля), а таксама ўдзельнікі алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі Соф’я Купчэня (СШ № 2, настаўнік Сяргей Івашкевіч), Аляксандр Скубілаў (гімназія, настаўнік Анатоль Мядзведка), Цімур Сяргееў (СШ № 1, настаўнік Адам Сокал).

За рэзультатыўную падрыхтоўку вучняў было адзначана больш за трыццаць настаўнікаў, некаторыя з іх падрыхтавалі па некалькі прызёраў. Так, настаўніца грамадазнаўства Алена Філіпенка падрыхтавала пяць прызёраў (тры з гімназіі і два з Заеліцкай школы). Па тры прызёры падрыхтавалі настаўніца замежнай мовы з СШ № 1 Алена Дзядзюля і настаўніца фізічнай культуры і здароўя з гімназіі Іна Ляпко. Па два прызавыя месцы атрымалі вучні Ірыны Пукач (Заеліцкая школа, беларуская мова і літаратура), вучні настаўнікаў гімназіі Жанны Кудрэевай (руская мова і літаратура), Святланы Бабак (хімія), Анатоля Мядзведкі (фізічная культура), вучні настаўнікаў СШ № 1 Ігара Маслава (грамадазнаўства), Алены Вяргейчык (геаграфія), Святланы Іванцовай (хімія), Адама Сокала (фізічная культура).

Не толькі настаўнікі падрыхтавалі па некалькі прызёраў, былі і вучні, што паспяхова ўдзельнічалі ў алімпіядах па некалькіх прадметах. Так, Дар’я Мышкавец з гімназіі атрымала дыпломы 2-й ступені па рускай мове і літаратуры і па біялогіі, дыплом 3-й ступені — па хіміі, яе настаўнікі — Жанна Кудрэева, Святлана Бабак і Іна Барысенка. Дар’я Урбанская з сярэдняй школы № 1 атрымала тры дыпломы 3-й ступені: па беларускай мове і літаратуры, па англійскай мове і па грамадазнаўстве, яе рыхтавалі Вольга Гааг, Алена Дзядзюля і Ігар Маслаў. Па два дыпломы розных ступеняў заваявалі Аляксандр Скубілаў (гімназія), Дар’я Ларына (Заеліцкая школа), Вераніка Зайцава і Таццяна Васілеўская (абедзве з СШ № 1), таксама па два дыпломы, сярод якіх адзін заахвочвальны, атрымалі Анастасія Норэнберг (СШ № 1), Сцяпан Касцюкевіч (гімназія), Вікторыя Сойка (СШ № 2). Два заахвочвальныя дыпломы ў Ксеніі Ласоцкай з СШ № 2.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

« Союзные программы с Россией. Промежуточные итоги и проблемные аспекты стали темой совещания у Лукашенко
Как в Беларуси будет работать единая система учета и обработки обращений граждан и юрлиц »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (393)
    • Беларусь помнит (149)
    • Власть (441)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (4)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (54)
    • Культура (311)
    • Общество (4 994)
    • Происшествия (390)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (350)
    • Творческие проекты (200)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (389)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top