• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

У бліжэйшы час у Беларусі захаваецца складаная гідраметэаралагічная абстаноўка

Пятница, 20.01.2023 08:27. Category: Общество    

Спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды інфармуюць, што цяпер на Бярэзіне — у раёне Светлагорска, а таксама на яе прытоку, рацэ Сушанцы ля вёскі Суша, вада выйшла на пойму, паведамляе zviazda.by. Пачаўся крыгалом на Дняпры ў раёне Лоева. Ачысціліся ад лёду Днепр у раёне Оршы, Прыпяць — у раёне Петрыкава, а таксама некаторыя іх прытокі і асобныя прытокі Заходняй Дзвіны, Віліі і Бярэзіны.

На Бярэзіне, Сожы, Заходняй Дзвіне ля гарадскога пасёлка Сураж і аграгарадка Ула, Дняпры на ўчастку Магілёў — Жлобін, асобных іх прытоках, а таксама Прыпяці ў Нароўлі назіраецца няпоўны ледастаў і ледастаў з палонкамі. Акрамя таго, там павялічыліся прасторы з адкрытай воднай паверхняй, лёд пацямнеў і растае на месцы, назіраецца вада на лёдзе.

У Белгідрамеце папярэджваюць, што на азёрах Дрывяты, Нарач, Чырвонае, вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае і Чырвоная Слабада захоўваецца суцэльнае ледзяное покрыва, назіраецца вада на лёдзе. Лёд растае на месцы, трываласць яго памяншаецца. Толькі на возеры Лукомскае адзначаецца няпоўны ледастаў. Перамяшчацца па лёдзе цяпер вельмі небяспечна!

Эксперты-гідролагі паведамляюць, што на рэках назіраецца рост узроўню вады з інтэнсіўнасцю да 56 сантыметраў у суткі. На большасці рэк краіны вада знаходзіцца на пойме. А на прытоку Сожа рацэ Проні каля вёскі Лецягі ўзровень вады на 24 сантыметры перавышае небяспечную высокую адзнаку. Тут адзначаецца спад узроўню вады з інтэнсіўнасцю 5 сантыметраў у суткі. Узровень вады, блізкі да небяспечна высокага ўзроўню, назіраецца на Дняпры каля Лоева, на Бярэзіне ля Бабруйска. Прыпяці каля вёскі Чэрнічы, Петрыкава, Мазыра і Нароўлі, яе прытоках рэках Случ каля аграгарадка Ленін і Пціч ля вёскі Першая Слабодка.

У асобных раёнах Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей адзначаюцца затапленні рачнымі водамі. Спецыялісты ўпэўненыя, што ў бліжэйшыя дні складаная гідраметэаралагічная абстаноўка захаваецца.

« Реки на подъеме. Аномально теплая для января температура привела к резкому таянию снега, льда и к росту уровня воды
От сильного снега к морозам. Синоптики рассказали о погоде с 20 по 25 января »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (392)
    • Беларусь помнит (146)
    • Власть (436)
    • Гісторыя Глушчыны (135)
    • Год мира и созидания (3)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (53)
    • Культура (309)
    • Общество (4 973)
    • Происшествия (388)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (41)
    • Спорт (348)
    • Творческие проекты (199)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (386)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top