Заўтра — Стары Новы год. А сёння на Глушчыне — шчодрыкі
Дзеткі і іх выхавацелі з Калаціцкага дзіцячага садка пераапрануліся ў калядоўшчыкаў і пайшлі з песнямі па аграгарадку. Павіншавалі работнікаў пошты, сельвыканкама, канторы эксбазы “Глуск”, Дома культуры, бібліятэкі і прыватнага магазіна, а таксама прахожых. У адказ на шчырыя пажаданні малыя атрымалі ад дарослых цукеркі, фрукты і іншыя прысмакі.
Фота Алёны ЗМІТРОВІЧ