Темы

Амаль паўмільёна рублёў пойдзе на рамонт вуліц Глуска ў гэтым годзе

Амаль паўмільёна рублёў пойдзе на рамонт вуліц Глуска ў гэтым годзе

Вызначаны вуліцы гарадскога пасёлка, дзе цягам гэтага года будзе праведзены бягучы рамонт. У прыватнасці, запланавана адрамантаваць 700 метраў вуліцы Пралетарскай, 600 метраў Лугавой, паўкіламетра вуліцы Жыжкевіча (апошнім часам там ладзяцца ўсе гандлёвыя кірмашы падчас масавых гулянняў), будзе адрамантавана частка вуліцы Валошына (420 метраў) і 200 метраў, мабыць, самай кароткай глускай вуліцы — Прыміна. На выкананне рамонтных работ з мясцовага бюджэту выдаткавана больш за 244 тысячы рублёў.

Ёсць яшчэ адна вуліца ў Глуску, якая мае вострую патрэбу ў тэрміновым рамонце, гэта вуліца Кірава, так бы мовіць, галоўная транспартная артэрыя нашага гарадскога пасёлка. Толькі гультай не скардзіўся, не наракаў на яе і сапраўды дрэнны стан. І вось сродкі выдзелены — 200 тысяч рублёў з рэспубліканскага бюджэту, работы запланаваны: у гэтым годзе будзе выкананы бягучы рамонт вуліцы на ўчастку працягласцю каля 4 кіламетраў.

Як паведамілі рэдакцыі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, работы плануецца пачаць у красавіку, першымі ў спісе стаяць вуліцы Пралетарская і Валошына, пры гэтым у плане работ магчымы змяненні.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем