Темы

Да разгляду дэпутатаў. План работы раённага Савета і яго органаў на 2023 год быў зацверджаны дэпутатамі на 57-й сесіі

Стан работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, садзейнічанне занятасці насельніцтва ў Глускім раёне — такія накірункі дзейнасці мясцовай выканаўчай улады ў шэрагу іншых пытанняў плануецца разгледзець на сесіях раённага Савета дэпутатаў. План работы раённага Савета і яго органаў на 2023 год быў зацверджаны дэпутатамі на 57-й сесіі.

Шэраг важных пытанняў вынесены на абмеркаванне прэзідыума раённага Савета. У прыватнасці, патрыятычнае выхаванне моладзі ў сучасных умовах, стварэнне бяспечных умоў адпачынку каля вады і ў месцах для купання, стан вытворчага траўматызму, выкананне заканадаўства аб працы і ахове працы ў арганізацыях раёна, папярэджанне правапарушэнняў, што вядуць да ўзнікнення надзвычайных сітуацый і гібелі людзей. 

“Усе пытанні, што вызначаны для абмеркавання на сесіях і пасяджэннях прэзідыума, надзвычай важныя і актуальныя для нас, нашага раёна, — гаворыць старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч. — Скажам, работа са зваротамі грамадзян — яна на пастаянным кантролі як у вышэйшых органаў, так і на раённым узроўні, тыя праблемы, пытанні, з якімі людзі звяртаюцца да ўлады, паказваюць нам, дзе недапрацоўваем, на што патрэбна звяртаць першачарговую ўвагу. З занятасцю насельніцтва звязаны не толькі дабрабыт нашых грамадзян, але і напаўненне раённага бюджэту, з якога фінансуецца ў тым ліку сацыяльная сфера. Самае дарагое для чалавека — яго жыццё, таму два пытанні, намечаныя для разгляду дэпутатаў, напрамую звязаны з захаваннем бяспекі: стварэнне бяспечных умоў адпачынку каля вады дзяцей і дарослых і недапушчэнне надзвычайных сітуацый, пры якіх могуць загінуць людзі. Сюды ж адносіцца і папярэджанне вытворчага траўматызму праз захаванне тэхнікі бяспекі, выкананне заканадаўства аб працы”.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем