Канцэрт народных калектываў Глушчыны, горад майстроў, гульні, конкурсы і гандлёвы кірмаш — усё гэта чакае тых, хто з раніцы ў суботу выберацца ў цэнтр гарпасёлка. Глушчан і іх гасцей у суботу 25 лютага запрашае шырокая Масленіца.
Не абыдзецца ў гэты дзень і без прысмакаў: бліны абяцаюць на любы густ! Самыя спрытныя і смелыя госці свята атрымаюць магчымасць здабыць сабе прыз з масленічнага слупа, самыя моцныя і дужыя — перамагчы ў перацягванні каната. І ўвогуле арганізатары гарантуюць шмат весялосці, прыгажосці, смеху, песень і падарункаў.
Прыходзьце ў суботу 25 лютага на бульвар Грахоўскага, свята пачнецца ў 11 раніцы.