Темы

На дзіцячай пляцоўцы зноў “пагулялі” вандалы

На дзіцячай пляцоўцы зноў “пагулялі” вандалы

А дзе мне ўзяць такія словы, каб выказаць і абурэнне, і неразуменне: ну навошта так рабіць, так паводзіць сябе? Ну які ў гэтым сэнс? Якая з гэтага радасць? Якая карысць у рэшце рэшт? Толькі летам добраўпарадкавалі дзіцячую пляцоўку каля стадыёна, дапоўнілі яе новымі формамі, пафарбавалі, паднавілі, і атрымалася ж добра, малыя там гуляюць, мамы задаволены. Як на табе: з’явілася нечая злая сіла і разбуральнай хваляй прайшлася па пляцоўцы: паламала, парэзала, паваліла.

Вось стылізаваны калодзеж, быў ён добра збіты, пад дахам на грунтоўных слупах, з колам і калаўротам, — паламалі, няма ні таго, ні другога, ні трэцяга (што засталося цэлым, камунальнікі забралі, каб парамантаваць). Вось альтанка прыгожая, ад сонейка схавацца ў ёй можна або ад дажджу, проста пасядзець — і, бачна, сядзяць, адпачываюць: падлогу акуркамі шчодра закідалі, а сценку ўзялі ды паламалі (што там тыя рэйкі павыбіваць?). Вяровачная лесвічка на міні-скаладроме толькі называецца вяровачнай, насамрэч зроблена яна са, здавалася б, трывалага каната (сталёвага ўнутры). Дык што б вы думалі — і яго, канат гэты, парвалі ды расплялі… Там жа, на скаладроме, толькі ўжо ўверсе, сапсавалі тэнтавы дах: у адным месцы парэзалі, вялікая дзірка атрымалася, у другім — сарвалі разам з драўлянай рамай, на якой ён трымаецца. Шмат сілы давялося прыкласці, каб адарваць усё гэта, бо мацаваўся мяккі дах да асноўнай часткі комплексу вялізнымі самарэзамі.

Для даведкі скажам, што міні-скаладром быў устаноўлены на дзіцячай пляцоўцы каля стадыёна ў 2019 годзе, набыты  за сродкі абласнога бюджэту і абышоўся (разам з парай арэляў) прыкладна ў 15 тысяч рублёў. Устаноўлены 30 жніўня, а ўжо 1 верасня першы раз пацярпеў: вандалы пашкодзілі канат (а потым і зусім укралі).

На фоне пашкоджання гэтых адносна новых аб’ектаў ці варта здзіўляцца, што пад націскам разбуральнай сілы не выстаяў, не вытрымаў і старажыл гэтай пляцоўкі, адзін з драўляных асілкаў, паваліўся (ці быў павалены) на сырую зямлю.

Хаджу тут, фатаграфую, бачу, як па стадыёне жанчыны з палкамі для скандынаўскай хадзьбы шпацыруюць, адна на вулічных трэнажорах займаецца, яшчэ дзве праходжваюцца па дарожцы. З імі і спынілася, загаварыла. Тамара і Валянціна, даведаўшыся, чаму я тут, маё абурэнне падтрымалі. Перабіраючы гэтую сітуацыю, сыходзімся на тым, што малыя дзеці, якія гуляюць тут з мамамі, гэтага зрабіць не маглі (ні самі, ні з мамамі). Хутчэй за ўсё, гэта дзеці значна старэйшыя, хто ў сілу ўжо ўвабраўся, а розуму яшчэ не прыдбаў. Гэтае меркаванне Тамара пацвярджае тым, што сама бачыла, як падлеткі літаральна скакалі тут на гушкалках… Ці не варта было б паблізу якія відэакамеры паставіць ці міліцыі падзяжурыць колькі вечароў, разважаюць жанчыны. Можа, і варта, можа, і трэба. Але ж і выхаваннем займацца таксама трэба, найперш бацькам, дома, у сям’і прывучаць ашчадна ставіцца не толькі да свайго, а і да грамадскага, перакананы Тамара і Валянціна. Пагаварылі з імі так ды і разышліся.

Ёсць і іншае меркаванне: трэба і нам, усім глушчанам, не праходзіць міма, калі бачым, як нехта штосьці нядобрае вытварае. Гэтае меркаванне я з аднаго боку падзяляю, а з другога — думаю, што не кожны дарослы адважыцца зрабіць заўвагу вясёламу гурту моладзі. Зрэшты, не толькі ў моладзі справа, не яна прычына праблем грамадства. Моладзь у нас у большасці сваёй добрая, але на сотню разумных і выхаваных чалавек знойдзецца адзін-два іншых. Можа, і насамрэч добрая відэакамера была б тут дарэчы: і для агульнай бяспекі дзяцей (бывае, сабака вялікі забяжыць ці злыдзень які прычэпіцца), і для захавання самога аб’екта?

А пакуль суд ды справа, рамонтам паламанай пляцоўкі зоймецца “Жылкамгас” — ад асноўных работ на пэўны час будуць адцягнуты работнікі, спатрэбяцца дадатковыя сродкі, матэрыялы.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024