Пра гэта рэдакцыі паведаміла метадыст установы Кацярына Арцюшэня. Вочнаму этапу, які складаўся з трох выпрабаванняў, папярэднічаў завочны этап, для якога ўдзельнікі рыхтавалі відэасюжэт “Мая краіна” і пісалі эсэ “Аб той вясне”. Лепшае відэа атрымалася ў Дар’і Урбанскай са школы № 1, а лепшае эсэ — у Лізаветы Лёзавай з Усцярхоўскай школы. Вучаніца гімназіі Лізавета Медзвядок была лепшай у намінацыі “Візітоўка” (гэта ўжо вочны этап), а таксама ў творчым конкурсе. Лепшыя веды ў пазнавальнай гульні “Памяць пакаленняў” паказаў школьнік з Заеліцы Максім Берднік. Ён і стаў пераможцам раённага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”, паколькі набраў найбольшую колькасць балаў на ўсіх яго этапах. Уладальнікам другога месца стала Ліза Медзвядок, дыплом 3-й ступені заваявала Даша Урбанская, Ліза Лёзава адзначана дыпломам удзельніка конкурсу.
Напрыканцы студзеня ў Цэнтры творчасці Глуска прайшоў конкурс “Я патрыёт сваёй краіны”
Среда, 15.02.2023 16:00. Category: Общество