• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Пяты па ліку дзіцячы дом сямейнага тыпу з’явіўся ў Глуску

Вторник, 28.02.2023 09:17. Category: Общество    

Пяты па ліку дзіцячы дом сямейнага тыпу з’явіўся ў Глуску, яго адрас — вуліца Дарожная, 1.

Тут на мінулым тыдні адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця з усімі атрыбутамі свята — паветранымі шарыкамі, музыкай, песнямі, гасцямі і падарункамі.

Алене і Алегу Андрэйчыкавым уручылі сімвалічны ключ ад новага дома

З нядаўняга часу ў гэтым новым прыгожым двухпавярховым доме пасялілася сям’я Андрэйчыкавых. Алена Сяргееўна (менавіта ў яе статус выхавацеля) з мужам Алегам Эдуардавічам — бацькі са стажам: у іх чацвёра сваіх дзяцей, трое ўжо дарослыя, з мамай і татам зараз застаецца малодшая Насця, яна вучыцца ў восьмым класе. У студзені, калі афіцыйна быў створаны гэты дзіцячы дом сямейнага тыпу, яны ўзялі на выхаванне чацвярых непаўналетніх, што засталіся без бацькоўскай апекі: Арцёма, Сяргея і Вераніку з Іванам (яны родныя сястрычка і брацік).

 

На будаўніцтва гэтага дзіцячага дома было патрачана больш за паўмільёна рублёў, гэта сродкі рэспубліканскага і раённага бюджэтаў (амаль пароўну). У доме сем жылых пакояў, прасторная кухня, што вельмі зручна для гаспадыні, тры санвузлы, балкон, гардэробны пакой, словам, усё, што патрэбна для вялікай сям’і. Дом будавала мясцовая ПМК-249, а з набыццём мэблі і іншых неабходных у гаспадарцы рэчаў дапамаглі Глускі лясгас, ААТ “БНБК-АГРА Глуск”, ААТ “Магілёўліфтмаш”. Іх прадстаўнікі былі запрошаны на наваселле ў якасці ганаровых гасцей.

Старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга падчас цырымоніі адкрыцця падзякаваў усім, хто тут працаваў, хто аказаў спонсарскую дапамогу. Усё, што мы робім для дзяцей, што ўкладваем у іх выхаванне, мы робім для будучыні, укладваем у сваю будучыню, падкрэсліў ён, бо менавіта сённяшнія дзеці — будучае наша і нашай краіны. Ад раённага выканаўчага камітэта Падзячныя пісьмы Уладзімір Валянцінавіч уручыў дырэктару ПМК-249 Аляксандру Жукаву, галоўнаму ляснічаму Глускага лясгаса Мікалаю Ляпко, кіраўніку “БНБК-АГРА Глуск” Міхаілу Крукоўскаму, намесніку генеральнага дырэктара  “Магілёўліфтмаша” Мікалаю Міхаленю. Былі на гэтым свяце і сімвалічны ключ ад новага дома, і сімвалічная чырвоная стужка, былі і словы падзякі, пажаданні, падарункі — не сімвалічныя, а шчырыя, ад душы, сапраўдныя. Новаму дзіцячаму дому ад раённага выканаўчага камітэта падарылі вялікі тэлевізар; падарункі, цацкі і цукеркі, прывезлі на наваселле і госці. Радасць у вачах дзяцей, калі яны разглядвалі ўсё гэта разнастайнае багацце, таксама была сапраўднай. Няхай яна паселіцца і гаспадарыць у гэтым вялікім доме доўга-доўга.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

« Зіму праводзілі, вясну сустракалі. На Масленіцу ў Глуску
В День защитников Отечества в Глуске »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (400)
    • Беларусь помнит (151)
    • Власть (471)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (5)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 117)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top