• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

У Глускім раёне прайшоў выніковы сход працоўных калектываў

Вторник, 21.02.2023 08:53. Category: Общество    

У фае Цэнтра культуры і вольнага часу “Арыён” 17 лютага было святочна і шматлюдна. Захапляла прыемная жывая музыка, уражвалі выставы вырабаў майстроў раёна, работ Цэнтра творчасці, Веснаўскага дома-інтэрната, іншых устаноў, увагу прыцягвалі прэзентацыі гімназіі, дзіцячага садка № 4, непадалёку ад іх — пляцоўкі раённага музея і бібліятэкі. Сваю разнастайную смачную прадукцыю прапаноўвала райспажыўтаварыства. Вочы разбягаліся і ад безлічы дыпломаў, кубкаў, заваяваных юнымі спартсменамі, выхаванцамі дзіцячай школы мастацтваў. Настрой стваралі яркія дзяўчаты-мімы, тут жа, у фае, можна было пагартаць свежы спецвыпуск “Радзімы”, на старонках раёнкі — героі працы. Менавіта для іх, шчырых рупліўцаў, тых, хто плённа працуе і ўслаўляе Глушчыну, — гэта свята. Ушаноўваць, выказваць удзячнасць спецыялістам розных галін вытворчай і сацыяльна-культурнай сфер стала важнай падзеяй, добрай традыцыяй. На ўрачыстасць у зале “Арыёна” сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, шматлікія госці.

Паказаны на пачатку выніковага сходу відэафільм пра мінулагоднія дасягненні глушчан — пацвярджэнне таго, што нам ёсць кім і чым ганарыцца. У адукацыі, спорце, сельскай гаспадарцы, медыцынскім абслугоўванні, сферы паслуг, будаўніцтве, гандлі… Сімвал агульнай працы і дабрабыту — прыгожы важкі каравай — на сцэне прымаў старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга. На гэтай жа святочнай сцэне ён агучыў вынікі мінулага года, выказаў словы падзякі за плённую працу, уручыў узнагароды лепшым па прафесіі, калектывам-пераможцам раённых спаборніцтваў (яны названы ў папярэднім нумары газеты).

Падзячныя пісьмы райвыканкама за шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна атрымалі машыніст машыны па склейванні вырабаў з паперы філіяла “Глускі” ААТ “Бабушкіна крынка” Святлана Грыгор’ева, дырэктар раённага Дома рамёстваў Соф’я Меснік, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Таццяна Пранжыла, кравец участка па індывідуальным пашыве “Глускіх Бытпаслуг” Раіса Селіванава.

На свята працы павіншаваць глушчан прыбылі ваенны камісар Магілёўскай вобласці Аляксандр Гарошкін, дырэктар па сельскай гаспадарцы ЗАТ “БНБК” Надзея Каткавец. Яны павіншавалі прысутных з дасягнутымі поспехамі, адзначылі, што галоўным багаццем і здабыткам застаюцца працавітыя добрыя людзі, іх адказнае стаўленне да даручанай справы — залог поспеху, пажадалі глускім працаўнікам рухацца наперад, настойліва, крок за крокам, дзень за днём прыбаўляць у сваёй рабоце. Да віншаванняў далучыліся нашы суседзі — госці з Бабруйскага, Любанскага, Акцябрскага і Асіповіцкага раёнаў. Ад іх — шчырыя пажаданні здароўя, міру і дабрабыту, далейшых поспехаў на карысць роднай зямлі, прывітальныя адрасы і падарункі.

За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна Ганаровай граматай аблвыканкама на ўрачыстасці адзначана настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі Глуска Ірына Касцюкевіч. Падзякамі старшыні аблвыканкама ўзнагароджаны прадавец аўтамагазіна райспажыў-таварыства Вольга Жынько і начальнік Глускай ПМК № 249 Аляксандр Жукаў. За Ганаровай граматай упраўлення культуры аблвыканкама на сцэну падымалася настаўніца харэаграфіі ДШМ Сняжана Каржнёва. Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама атрымала галоўны бухгалтар ААТ “Зара Камуны” Ірына Дзядзюля.

Падарункі ад ААТ “Бабушкіна крынка”, Магілёўскага і Бабруйскага мясакамбінатаў першы намеснік старшыні Глускага райвыканкама Юрый Дымша ўручыў на свяце 18 працаўнікам сельгасарганізацый. Сярод іх — загадчыкі фермаў, жывёлаводы, аператары машыннага даення. Шэрагу перадавікоў раёна ўзнагароды ўручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Ліпскі. Падзяк раённай галіновай прафсаюзнай арганізацыі былі ўдастоены майстар участка агульнабудаўнічых работ ПМК № 249 Валянціна Дзяшчэня, электрагазазваршчык ПМК-86 “Вадбуд” Юрый Паметнікаў, ветурач райвет-станцыі Віталь Адзінец і трактарыст-машыніст фермерскай гаспадаркі “Сокал М. М.” Аляксей Грамыка.

Горача і сардэчна глушчане віталі тых, хто ў свой час праслаўляў Глускі раён сваімі працоўнымі перамогамі. Заслужаным ветэранам працы — нізкі паклон і словы падзякі, кветкі і падарункі.

Прыемным падарункам для ўсіх прысутных на свяце стала канцэртная праграма. Артысты ўстаноў культуры, вакалісты Цэнтра творчасці і дзіцячай школы мастацтваў, удзельнікі ўзорнага харэаграфічнага ансамбля “Вясёлка” — сапраўдныя майстры ў сваёй справе. Іх музычныя і танцавальныя нумары, як заўсёды, здзіўлялі, уражвалі, узнімалі настрой, аб’ядноўвалі. Разам з роднай песняй весялімся, разам і працуем на карысць любімай Глушчыны. Разам нам і далей з рознымі задачамі спраўляцца і поспехаў дасягаць. У працы і ў жыцці.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Больш фота глядзіце тут

« Прогноз погоды. От 0 до -23 °С — погода на этой неделе намерена удивлять и испытывать на прочность
Команда Глусского района заняла второе место на областном зимнем спортивном празднике «Могилёвская лыжня — 2023» »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (473)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 120)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top