Темы

Вучні даследуюць свет. У рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ прымуць удзел дзве вучаніцы з Глускага раёна

Вучні даследуюць свет. У рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ прымуць удзел дзве вучаніцы з Глускага раёна

У рэспубліканскім конкурсе навуковых біёлага-экалагічных работ прымуць удзел дзве вучаніцы з Глускага раёна, гэта навучэнкі гімназіі Ангеліна Дайнека і Лізавета Медзвядок, паведамілі ў раённым аддзеле па адукацыі. Абедзве гімназісткі працавалі над праектамі пад кіраўніцтвам Таццяны Уладзіміраўны Сачанкі.

Ангеліна Дайнека ў сваёй рабоце расказала пра вынікі маніторынгу якасці калодзежнай вады на тэрыторыі Глускага раёна, які адзінаццацікласніца правяла з дапамогай настаўніцы. Дзесяцікласніца Лізавета Медзвядок даследавала разнастайнасць відаў лясных мураўёў на розных участках на тэрыторыі Глускага раёна ў залежнасці ад антрапагеннай нагрузкі.

Права абараняць свае праекты ў фінале рэспубліканскага конкурсу дзяўчаты атрымалі па выніках абласнога этапу, куды ў сваю чаргу трапілі як пераможцы этапу раённага. Акрамя работ Ангеліны і Лізаветы, на вобласць былі адабраны таксама праекты дзевяцікласніцы Усцярхоўскай школы Лізаветы Лёзавай, яе навуковы кіраўнік — Наталля Іванаўна Ладонька, і Уладзіславы Смушковай з Заеліцкай школы, кіраўнік — Наталля Леанідаўна Серык. Камісія ацэньвала работы па некалькіх крытэрыях, у тым ліку навуковасць, навізну тэмы, яе практычнае значэнне. 

У снежні мінулага года адбылася таксама абарона на абласным узроўні праектаў, распрацаваных школьнікамі для рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару. У рабоце тэматычных секцый прымалі ўдзел і навучэнцы з Глушчыны. Гэта Дар’я Урбанская (СШ № 1, настаўніца  Наталля Аляксееўна Куксік), Марк Шакая (Усцярхоўская школа, настаўнік Мікіта Міхайлавіч Абжальян), Сцяпан Касцюкевіч (гімназія, настаўнік Ірына Іванаўна Касцюкевіч) і Ксенія Шышкова (СШ № 2, кіраўнік Віктар Уладзіміравіч Фясько).

Трэба адзначыць, што нашы вучні цікавяцца рознымі сферамі. Так, на абласным этапе конкурсу яны прадставілі праекты філалагічнага, гістарычнага накірунку, даследаванні ў галіне хіміі. Работы Дар’і Урбанскай, Сцяпана Касцюкевіча і Ксеніі Шышковай атрымалі заахвочвальныя водгукі, праект Ксеніі Шышковай “Вызначэнне колькасці арганічных рэчываў у глебе на прышкольным участку” будзе ўдзельнічаць у заключным этапе конкурсу.

А. ПЯТРОВА

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем