Темы

“Жылкамгас” праводзіць ямачны рамонт на вуліцах Глуска

“Жылкамгас” праводзіць ямачны рамонт на вуліцах Глуска

Ямачны рамонт вуліцы Кірава праводзілі на мінулым тыдні работнікі Глускага УКП “Жылкамгас”. “Да работы прыступілі 25 студзеня, — расказаў майстар па добраўпарадкаванні Андрэй Медзведка, — пачалі ад аўтастанцыі і рухаліся ў накірунку цэнтра і далей, да першай школы. Працавалі ў тых месцах, дзе пашкоджанні асфальту найбольш адчувальныя. Зрэшты, для ўхілення аварыйнай ямачнасці на вуліцах гэта і робіцца. Працуем спецыяльнай сумессю для ўсепагоднага ямачнага рамонту, работы выконваем сваімі сіламі (брыгада па добраўпарадкаванні) і сваёй тэхнікай (трактар і механічная трамбоўка). Парадак правядзення работ просты: спачатку ачышчаем ямы і выбоіны ад смецця і лішняга пяску, калі патрэбна, падсушваем іх, потым запаўняем іх сумессю і ўтрамбоўваем яе. За тры дні адрамантавалі прыкладна тры кіламетры праезнай часткі, на гэта пайшло дзве тоны сумесі”.

Па словах намесніка дырэктара “Жылкамгаса” Дзмітрыя Арцёмчыка, ямачны рамонт праезнай часткі вуліц праводзіцца штогод. Звычайна гэтыя работы выконваюць вясной, як толькі сыходзіць снег, сяголета надвор’е такое, што вось і зімой з’явілася магчымасць залатаць ямы, кажа ён. У рабоце выкарыстоўваецца САМС — арганамінеральная сумесь (працаваць можна пры -1). Пэўная колькасць яе засталася ў “Жылкамгасе” з таго года, на мінулым тыдні купілі і прывезлі яшчэ тры тоны. Пасля вуліцы Кірава ўхіляць аварыйную ямачнасць будуць у іншых месцах гарпасёлка, зразумела, калі зіма не ачухаецца і зноў не возьме справу ў свае рукі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем