• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Доктар, якога ведаем з дзяцінства. Урач-педыятр Ірына Леанідаўна Сіманава

Среда, 8.03.2023 13:00. Category: Общество    

Сярод медработнікаў, адзначаных на выніковым сходзе ў раённай бальніцы ўзнагародамі рознага ўзроўню, — урач-педыятр Ірына Леанідаўна Сіманава. “За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, дасягнутыя працоўныя поспехі ў 2022 годзе”, — так напісана ў Ганаровай грамаце галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, якая пад апладысменты калег была ўручана Ірыне Леанідаўне.

Напісанае ў гэтай грамаце не агульныя словы, не дзяжурныя фразы — яны цалкам абгрунтаваныя і напоўненыя сэнсам, таму што напоўнены і падмацаваны насамрэч доўгай, стараннай і вельмі няпростай працай дзіцячага ўрача. У нашай раённай бальніцы з маленькімі пацыентамі яна працуе 40 гадоў, з 1980-га, тры гады прысвяціла хворым выхаванцам Веснаўскага дома-інтэрната. І зразумела, што гэта Ганаровая грамата не першая і не адзіная ўзнагарода Ірыны Сіманавай, двойчы яна прызнавалася пераможцам раённага спаборніцтва сярод работнікаў вядучых прафесій і станавілася ўрачом года (апошні раз — за 2017 год).

Зараз, вось ужо два гады, працуе ўрачом-педыятрам у санаторнай школе-інтэрнаце, пад яе медыцынскім наглядам 110 дзяцей. Па словах кіраўніка ўстановы Святланы Лісіцы, Ірына Леанідаўна не толькі займаецца дзецьмі, але і плённа ўзаемадзейнічае з адміністрацыяй, дае парады па арганізацыі вучэбнага працэсу, аздараўлення навучэнцаў. “Добры доктар, адчуваецца, што любіць дзяцей”, — падсумавала дырэктар школы. Ёмкая і трапная характарыстыка.

Не так даўно Ірына Леанідаўна адзначыла свой чарговы дзень нараджэння. Далучаемся да тых добрых слоў і шчырых пажаданняў, што прагучалі ў яе адрас ад родных, сяброў, калег. Хай іх побач з ёй заўсёды будзе шмат — і добрых слоў, і добрых людзей.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

« Сеяць разумнае і прыгожае. Настаўніца гімназіі Глуска Ірына Касцюкевіч
В школах Беларуси пройдет единый урок «О чем звонят колокола Хатыни» к 80-летию трагических событий »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (474)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 128)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top